Адпаведную пастанову падрыхтавалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.
Падзеньне адбылося і ў продажах аўтобусах, але нязначнае, на 1%.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.
Урад зацьвердзіў дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі», разьлічаную на 2026–2030 гады.
Арганізацыя Iran Human Rights паведамляе аб 648 забітых пад час разгону пратэстаў у Іране.
Паказьнікі «дапушчальнага росту цэн» да канца 2026 году зацьвердзілі пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю № 84 ад 30 сьнежня 2025 году.
На беларускім баку, з словаў літоўскіх перавозьнікаў, застаецца больш за 4000 адзінак тэхнікі. Цяпер літоўская асацыяцыя перавозьнікаў зьбіраецца кансультавацца зь юрыстамі наконт далейшых дзеяньняў.
«Цьвёрдую пазыцыю Літвы» мае намер прадстаўляць прэзыдэнт гэтай краіны Гітанас Наўседа, калі Вільня сутыкнецца зь ціскам, накіраваным на аднаўленьне транзыту беларускіх угнаеньняў.
Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Беларусі.
У Беларусі ў 2025 годзе фізычныя асобы прадалі на 1,63 мільярда даляраў замежнай валюты больш, чым купілі.
У сьпіс непапулярных спэцыяльнасьцяў, паводле менскіх уладаў, трапяць дызайнэры і карэспандэнты. Толькі ў сталіцы трэба 1500 кіроўцаў і 1850 сьлесараў. Паглядзелі, якія спэцыяльнасьці насамрэч самыя запатрабаваныя і што абяцаюць працадаўцы.
Свае грошы за пераплачаныя з красавіка 2022 году адсоткі атрымаюць больш за 1,5 тыс. атрымальнікаў крэдытаў аднаго з беларускіх банкаў. Сам банк пракуратура не называе. Таксама з банку ім належыць пеня за карыстаньне грашыма.
Працэнты на крэдыты будуць пагашацца з агульнадзяржаўнага і абласных бюджэтаў.
Больш жорсткія праверкі чакаюць кіраўнікоў банкаў, іх намесьнікаў, галоўных бухгальтараў, кіраўнікоў аддзелаў, чальцоў радаў дырэктараў.
За 10 месяцаў 2025 года Расея паставіла на замежныя рынкі каля 47 тыс. тон бульбяных чыпсаў на суму больш як $201 млн.
Міністар архітэктуры і будаўніцтва расказаў, што будзе ў Беларусі з «хрушчоўкамі».
Савет міністраў Беларусі ўхваліў пастанову аб ліцэнзаваньні вывазу адкідаў шкла.
У Беларусі ў тэставым рэжыме запусцілі сістэму плацяжоў па QR-коду-сэрвісе «Крок», паведамілі ў Нацбанку.
У Беларусі тэрмін дзеяньня крэдытнай праграмы «На родныя тавары» падоўжаны да канца 2026 году. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўраду.
Кампанія Apple паведаміла беларускаму «Альфа Банку», што праграма INSNC (у тым ліку старая мабільная вэрсія InSync) і «Альфа Бізнэс Мабайл 2.0» часова выдалены з App Store. Прычына — пакет санкцый, які ўступіў у сілу 2 сьнежня 2025.
Першы раз конкурс на стварэньне графічнага знаку для беларускага рубля абвяшчалі яшчэ ў 2004 годзе. Тады такім знакам прызналі літары Br. Сёлета быў новы конкурс.
Аб’ёмы вытворчасьці беларускай прамысловасьці за 11 месяцаў 2025 году склалі 98,3 працэнта ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Дзеяньне «спэцыяльных мер» у дачыненьні да прадукцыі шэрагу эўрапейскіх вытворцаў падоўжанае да 31 сьнежня 2027 году.
Вячаславу Хадасоўскаму было 78 год.
Рост занятых у эканоміцы Беларусі за год склаў каля 34 тысяч чалавек.
Свабода паглядзела, што зьменіцца з першага месяца 2026 году.
У канцэрне «Белнафтахім» заявілі, што сёлета здабылі 2 мільёны тон нафты і паабяцалі больш падрабязна расказаць аб рэкордзе блогерам і журналістам.
Рашэньне ЗША зьняць санкцыі зь «Беларуськалію» выклікала разгубленасьць у Літве, піша балтыйскі партал навінаў Delfi.
Адбылося падаражаньне ў Беларусі дзьвюх папулярных навагодніх прадуктаў — цытрусавай садавіны і пеністага віна.
У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў мікрааўтобусы з трыма тонамі каўбасы і малочнай прадукцыі, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў.
ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара сваёй філіі ў Аргентыне. Заробак абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. даляраў).
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту сярэдні намінальны заробак у Беларусі за лістапад склаў 2703,7 рублёў. У пераліку па сярэднім ў лістападзе курсе даляра да рубля гэта складала 917 даляраў.
Прадпрыемства «Гродна Азот» пастаўляе прадукцыю ў Эўразьвяз, абыходзячы санкцыі, а таксама ў Расею — для вытворчасьці там вайсковай амуніцыі, гаворыцца ў матэрыяле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ).
Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў новыя правілы тарыфнай палітыкі крэдытных арганізацый.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар краіны Аляксандар Турчын.
У Беларусі з новага году зьменіцца парадак выданьня і распаўсюду друкаваных выданьняў.
У сталіцы будзе тры пляцоўкі для паказу сьвяточных шоў, пра фаервэрк гарадзкія ўлады маўчаць, яго не было летась і пазалетась. Як будуць адзначаць Новы год у Менску і рэгіёнах і колькі сродкаў улады на гэта выдаткоўваюць.
Аэрапорт Горадні дзейнічаў у часы БССР і першыя гады незалежнасьці Беларусі.
Стрымліваючым фактарам застаецца зьніжэньне попыту на беларускую прадукцыю ў Расеі.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень — лістапад 2025 году павялічыўся на 1,3% да аналягічнага пэрыяду 2024 году.
У выніку аўкцыёну 17 сьнежня на плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы прадалі колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці.
Праект Kolobike пачаў працаваць у Менску ў ліпені 2019 года. Паступова праект пашырыўся і пачаў працаваць у васьмі гарадах Беларусі.
Пры гэтым эфэктыўнасьць дэзынфэкцыйных захадаў на дзяржаўных межах ставіцца экспэртамі, якіх запрасілі расьсьледнікі, пад вялікі сумнеў.
Курсы акцыяў ключавых вытворцаў угнаеньняў зьнізіліся пасьля рашэньня ЗША зьняць санкцыі з Беларусі — аднаго з найбуйнейшых сусьветных пастаўшчыкоў калійных угнаеньняў, хаця перашкоды для паставак, імаверна, захаваюцца.
У выніку перамоваў прадстаўнікоў ЗША з Лукашэнкам амэрыканскі бок зьняў санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў. Пры гэтым Эўразьвяз свае санкцыі скасоўваць пакуль не зьбіраецца. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускай эканомікі і вытворчасьці калійных угнаеньняў.
Свабода папрасіла беларускіх эканамістаў прааналізаваць эканамічныя вынікі году. Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук і эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі вылучылі некалькі найважнейшых тэндэнцыяў.
У «Беларусбанку» паведамілі аб абмежаваньні вялікага пераліку паслуг для фізычных і юрыдычных асобаў праз маштабнае абнаўленьне праграмнага забесьпячэньня, якое будуць праводзіць з 22 да 29 сьнежня.
Злучаныя Штаты Амэрыкі скасоўваюць санкцыі супраць беларускага калію. Пра гэта заявіў журналістам у Менску спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Такую льготу надала Беларусі Эўразійская міжурадавая рада, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС.
Прадстаўнікі краін ЭЗ на ўзроўні амбасадараў 11 сьнежня прагаласавалі за тое, каб пачаць працэдуру доўгатэрміновага замарожваньня расейскіх актываў у Эўразьвязе.
Загрузіць яшчэ