Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвесь 2025 год фізычныя асобы прадавалі больш наяўнай валюты, чым куплялі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ў 2025 годзе фізычныя асобы прадалі на 1,63 мільярда даляраў замежнай валюты больш, чым купілі.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі, летась беларусы агулам прадалі 14,58 мільярда даляраў (у эквіваленце), а купілі 12,95 мільярда даляраў.

У сьнежні 2025 году продаж наяўнай і безнаяўнай валюты перавысіў яе набыцьцё на 115,2 мільёна даляраў.

Кампаніі-рэзыдэнты Беларусі летась купілі валюты больш на 2,30 мільярдаў даляраў. Агульны аб’ём набытай імі замежнай валюты склаў 39,76 мільярда, а прададзенай — 37,45 мільярда.

Набыцьцё юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў сьнежні перавысіла яе продаж на 317,0 мільёна даляраў.

Такія тэндэнцыі захоўваюцца сама меней з 2022 году.

У канцы траўня 2025 году старшыня Нацыянальнага банку Раман Галоўчанка назваў «чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадараньня» адным з двух фактараў, што паўплывалі на рост міжнародных актываў. «Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку», — заявіў ён.

Паводле зьвестак Нацбанку, Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі за мінулы год павялічыліся на 5,5 мільярда даляраў і на 1 студзеня 2026 году перавысілі 14,4 мільярда даляраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG