Як паведаміў Белстат, у лістападзе 2025 году ў эканоміцы Беларусі было занята 4 154,2 тысячы чалавек.
Такім чынам колькасьць занятых у беларускай эканоміцы павышаецца. У лістападзе 2024 году такіх было 4120,5 млн.
Але да ўзроўню 2020 году па колькасьці занятых у эканоміцы Беларусі яшчэ далёка. Тады ў эканоміцы працавалі 4,315 млн. чалавек.
Каб спыніць адток людзей з эканомікі Беларусі, улады і бізнэс уздымаюць заробкі. Так, як паведамляе Эўразійскі банк разьвіцьця, прырост заробкаў у Беларусі ў лістападзе 2025 года склаў 6,1% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
У 2026 годзе таксама плянуецца павышэньне «на фоне прынятага рашэньня аб падвышэньні базавай стаўкі аплаты працы на 8,8% з 1 студзеня 2026 года».
Форум