Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скасоўваюць санкцыі супраць беларускага калію, — БелТА


Джон Коўл, архіўнае фота
Джон Коўл, архіўнае фота

Злучаныя Штаты Амэрыкі скасоўваюць санкцыі супраць беларускага калію. Пра гэта заявіў журналістам у Менску спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«У адпаведнасьці з указаньнямі прэзыдэнта Трампа ЗША зьнімаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры ход з боку ЗША для Беларусі. Мы іх здымаем цяпер», — цытуе Коўла БелТА.

Джон Коўл другі дзень праводзіць перамовы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах Коўла, якія цытуе БелТА, перамовы з Лукашэнкам былі прадуктыўнымі.

«Мы гаварылі пра вайну паміж Украінай і Расеяй, пра Вэнэсуэлу. Прэзыдэнт Лукашэнка згадаў шмат людзей і шмат рэчаў. У нас была вельмі добрая размова. Мы гаварылі пра будучыню. Аб тым, як ісьці па шляху збліжэньня ЗША і Беларусі, каб нармалізаваць адносіны. Гэта наша мэта», — сказаў прадстаўнік ЗША.

Адказваючы на пытаньне, што трэба рабіць для далейшай нармалізацыі адносін, Джон Коўл сказаў: «Менавіта тое, што мы ўжо робім. Мы зьнімаем санкцыі, вызваляем зьняволеных. Мы ўвесь час размаўляем адзін з адным».

9 лістапада Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Коўла на пасаду спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі.

«Ён ужо пасьпяхова дабіўся вызваленьня 100 закладнікаў і мае намер дабіцца вызваленьня яшчэ 50. Загадзя хацеў бы падзякаваць паважанаму прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да гэтых пытаньняў».

У турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1200 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG