Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцыяльны эфір Свабоды пра вызваленьне палітвязьняў


Спэцпасланьнік ЗША у справах Беларусі Джон Коўл, вызваленьне палітвязьняў. Ілюстрацыйны калаж.
Спэцпасланьнік ЗША у справах Беларусі Джон Коўл, вызваленьне палітвязьняў. Ілюстрацыйны калаж.

Працягваюцца перамовы спэцпасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам пра вызваленьне палітвязьняў. Шэраг крыніцаў паведамляюць пра тое, што сёньня магчымае вызваленьне больш за 100 палітзьняволеных, у тым ліку знакавых палітвязьняў.

Калі інфармацыя пацьвердзіцца, мы выходзім у жывы эфір.

Разам зь вядучай Ганнай Соўсь вас чакаюць жывыя ўключэньні зь месцаў падзеі, самыя апошнія навіны абмяркуем з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, былым палітзьняволеным журналістам Паўлам Мажэйкам, былой палітзьняволенай і дачкой палітзьняволенай, блогеркай Вольгай Такарчук.

Націскайце на званочак, каб не прапусціць пачатак стрыму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG