Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі выключылі камэры назіраньня на некалькіх пераходах на мяжы зь Літвой і Польшчай

абноўлена

Выключаная на памежным пераходзе ў Берасьці відэакамэра, празь якую раней можна было назіраць чаргу на выезд зь Беларусі ў кірунку Польшчы, 13 сьнежня 2025 году
Выключаная на памежным пераходзе ў Берасьці відэакамэра, празь якую раней можна было назіраць чаргу на выезд зь Беларусі ў кірунку Польшчы, 13 сьнежня 2025 году

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адключыў камэры назіраньня на трох памежных пунктах пропуску зь Літвой і Польшчай.

Перад гэтым, як адзначалі карыстальнікі сацыяльных сетак, якія адсочвалі працу камэр на мяжы Беларусі, заўважылі, што іх крыху перасунулі.

Так, прынамсі, адбылося ў пункце пропуску Каменны Лог (зь літоўскага боку — Меднікі (Medininkai)), празь які ў верасьні зь Беларусі вывозілі чарговую групу вызваленых Аляксандрам Лукашэнкам беларускіх палітвязьняў. Тады практычна ўсе СМІ зрабілі скрыны, на якіх змаглі пабачыць Міколу Статкевіча. Дзе ён знаходзіцца дагэтуль невядома.

Мікола Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы, верасень 2025 году
Мікола Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы, верасень 2025 году

Яшчэ ўчора, калі стала вядома аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнка з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам, камэры працавалі.

Выданьне «Наша Ніва» заўважыла, што камэры выключылі сёньня, прыблізна а 12-й паводле беларускага часу.

Камэры таксама выключылі на памежных пераходах у Берасьці (з польскага боку Тарэспаль) і «Бераставіца» (з польскага боку Баброўнікі).

А 11:42 Telegram-канал «Пул первого» паведаміў аб пачатку перамоў з амэрыканскай дэлегацыяй.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG