Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале пастанове ўраду, абмежаваньні будуць дзейнічаць 6 месяцаў.
Аднаразовыя ліцэнзіі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Дзеяньне пастановы не распаўсюджваецца на адкіды шкла, якія транзытам перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі.
Адкіды шкла выкарыстоўваюцца для вытворчасьці новай шклотары (бутэлькі, слоікі), будаўнічых матэрыялаў (шклавата, плітка, пенашкло), дэкаратыўных элемэнтаў (мазаіка, вітражы, садовыя дарожкі), а таксама ў якасьці дабаўкі да бэтону і керамікі.
Форум