Жыхары гораду Чуднаў 17 гадоў таму на прыватным падворку адкапалі пліту; калі зь яе сышла ржа, стала відаць імя Яна Баршчэўскага. Пра гэта піша ўкраінскі рэгіянальны партал chudnivnews.in.ua.
І нават ангельскамоўных шыльдаў у Менску больш. Карэспандэнт Свабоды падлічыў шыльды на розных мовах на сталічным праспэкце Незалежнасьці ад парку Чалюскінцаў да Кастрычніцкай плошчы.
Расейскі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў тэрмінова шпіталізаваны ў адну зь лякарняў Уфы, паведамляюць мясцовыя выданьні ProUfu.ru і UTV.ru. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў галоўны рэдактар „Эха Москвы“ Аляксей Венядзіктаў, піша „Медуза“.
Менш чым за дзень пад пэтыцыяй супраць надпісаў з назвамі раёнаў Горадні падпісаліся 600 чалавек.
Пасьля выхаду з самалёта па прылёце ў Турэччыну Лукашэнка павітаўся з салдатамі фразай, уведзенай у афіцыйны абарот Атацюркам. Зь беларускімі вайскоўцамі ён размаўляе па-расейску.
20 нечаканых фактаў пра зорку беларускай тэатральнай сцэны
У савецкія часы бальшавікі зьнішчылі сотні беларускіх сьвятыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні наўмысна даведзеныя да занядбанага стану.
Арганістка з полацкага Сафійскага сабору Ксенія Пагарэлая першая і пакуль адзіная зь беларускіх музыкаў выступала з канцэртам у парыскім саборы Нотр-Дам.
У Парыжы часткова згарэў сабор Парыскай Божай Маці, унікальны помнік архітэктуры, якому 850 гадоў. Свабода прыгадала, якія гістарычныя будынкі гарэлі ў Беларусі за апошнія 40 гадоў і што зь імі стала цяпер.
Міністар культуры Юры Бондар стаў госьцем перадачы «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ. Сярод іншага ён расказаў пра разьвіцьцё беларускай мовы.
Парыскі пракурор Рэмі Эйтз заявіў, што пажар у саборы Парыскай Божай Маці, хутчэй за ўсё, быў выпадковасьцю.
Міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедзіміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя асобы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.
Францускія мільярдэры ўжо ахвяравалі 300 мільёнаў эўра на рэстаўрацыю сабора Парыскай Божай Маці, які напярэдадні моцна пацярпеў ад пажару.
У UNESCO заявілі, што сочаць за сытуацыяй з саборам Парыскай Божай Маці пасьля пажару 15 красавіка і абяцаюць спрыяць у аднаўленьні помніка.
Пад вечар 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынка.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, пашкоджаны ў выніку пажару 15 красавіка, будзе адбудаваны.
Завяршылася праца над кніжнай сэрыяй «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». З гэтай нагоды Свабода пагутарыла з аўтарам ідэі, заснавальнікам, каардынатарам і рэдактарам праекту — навуковым сакратаром грамадзкага Інстытуту беларускай гісторыі і культуры Анатолем Тарасам.
Магутны пажар увечары 15 красавіка зьнішчыў усе драўляныя канструкцыі даху ў саборы Парыскай Божай Маці.
Памятную дошку павесілі на доме па вуліцы Ажэшкі, дзе 14 гадоў жыў пісьменьнік.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 грамадзкіх дзеячоў Беларусі, якія патрабавалі ўшанаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове — спачатку меркавалася зрабіць надпісы толькі па-літоўску і па-польску.
Археалягічныя дасьледаваньні на гары Гедзіміна ў Вільні будуць працягнутыя ў траўні, паведамляюць літоўскія СМІ са спасылкай на Нацыянальны музэй Літвы.
Чатыры стагодзьдзі беларусы прыстасоўвалі рымскія літары да сваіх гукаў. Ciapier łacinka — takoje samaje biełaruskaje piśmo, jak i kirylica. Чаму ж беларуская трансьлітарацыя назваў станцыяў мэтро напалохала „русскій міръ“?
У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга папулярнага сучаснага нямецкага пісьменьніка Грэгара Зандэра «Што было б». Па-беларуску кнігу перастварыў гэтаксама папулярны ў сябе на радзіме Альгерд Бахарэвіч.
«Вас не папярэдзілі? Гэта ж Беларусь — тут усё па-беларуску!» Віцебскі экскурсавод Сяржук Маркаў сустракае турыстаў па-беларуску, хоць працуе пераважна з расейскімі групамі. Карэспандэнтам Свабоды Сяржук распавёў, як рэагуюць на беларускую мову і чаго шукаюць у Віцебску замежныя турысты.
Арт-мэнэджарка і жонка сьпевака Лявона Вольскага ўпершыню дала інтэрвію Радыё Свабода. Мы хаця б нешта даведаліся пра Яну ад яе самой. Заадно пераканаліся, што музычны даробак Лявона ў моцных прафэсійных руках.
Кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» на днях выйшла ў Беластоку ў польскім перакладзе.
«У апошні час у СМІ ўсё часьцей зьяўляецца інфармацыя аб тым, што расейская мова зьнікае з шыльдаў, на спартовых мерапрыемствах шыльды на ангельскай і беларускай».
У Беларусь чарговым разам завітае Фэстываль польскага кіно «Вісла». Сёлета кінэматаграфічныя навінкі можна паглядзець ня толькі ў Менску (кінатэатар «Цэнтральны», 12–16 красавіка), а і ў Віцебску (кінатэатар «Мір», 13–14 красавіка).
Хаця б раз на месяц гэтай сацыяльнай сеткай карыстаецца 2,7 мільёна беларусаў.
10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяргей Вітушка — беларускі грамадзкі актывіст, гісторык, пэдагог, кіраўнік легендарнай «Талакі».
Наступнае эсэ − першая публікацыя найбуйнейшай сучаснай фінскай пісьменьніцы Софі Оксанэн па-беларуску. Яно было агучанае 5 красавіка 2019 г. у Менску на другім фэстывалі «Прадмова», які наведала аўтарка.
Бабруйскі райвыканкам дазволіў паставіць бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) на ягонай малой радзіме — у пасёлку Глуша.
«Мы пераконваем гарадзкія ўлады ў тым, што ў сталіцы нашай краіны павінен быць такі музэй. Калі ў Менску хочуць бачыць болей турыстаў, асабліва замежных, то ён проста неабходны».
Чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам, пакой з хрустальным посудам у сэрвізе, газэты з навінамі аб сьмерці Сталіна — у райцэнтры Шчучын на Горадзеншчыне адкрыўся музэйны пакой, прысьвечаны СССР.
На мінулым тыдні вуліцу перайменавалі: была ў гонар паэта Міцкевіча, стала ў гонар савецкага шпіёна Міцкевіча. Высьветлілася, што ў гонар паэта яна называлася «памылкова».
Ідэя праекту — апавесьці пра лёс таленавітага творцы і яго спадчыны, стварыць у 3D і паказаць будынкі, якія спраектаваў Станіслаў Шабунеўскі. Аўтары фільму знайшлі ў віленскіх архівах пляны гомельскіх будынкаў, якія спраектаваў славуты архітэктар.
Былая ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова ўзялася за працяг «Беларускага альбому».
Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфіі) адносна Андрэя Галавенкі.
«Я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасьць... Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы ня толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць».
«Мы ўжо становімся сьведкамі, калі на поўдні Ўкраіны на замену камуністычным назвам пачалі зьяўляцца расейскія імпэрскія назвы, якія нібыта ёсьць гістарычнымі. Асабліва паказальнай была спроба перайменаваць Кіраваград у Елісаветаград».
«Таварышу Лукашэнку я вельмі ўдзячная, — кажа старая друйская цыганка Надзя. — Я за ўсё жыцьцё ані дня не працавала, а ён мне даў сацыяльную пэнсію! Я магу за гэта жыць, плаціць за сьвятло, тэлевізар, Zala — за ўсё».
Два дамы — равесьнікі віцебскай чыгункі.
Бясплатных экскурсіяў аж тры сотні, але колькасьць месцаў на іх абмежаваная. Лепей не марудзіць з запісам!
Папулярны беларускі рэпер Макс Корж выпусьціў 7 красавіка кліп на песьню «Контрольный». У кадрах зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг.
У Менску чацьвёрты дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Свабода сабрала самыя яскравыя цытаты з дыскусіі «Пісьменьнік, улада і грамадзтва: межы адказнасьці».
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за сьвежы погляд на кніжны дызайн, паведамляецца на фб-старонцы прэміі.
7 красавіка — 122 гады з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
Два месяцы таму ён выступіў у Менску, цяпер чакае дазволу на наступны канцэрт.
Загрузіць яшчэ