Сябрам Беларускага саюзу дызайнэраў і Беларускага саюзу мастакоў жыльлёвыя аб’яднаньні ў Менску пачалі пералічваць арэндную плату за творчыя майстэрні насуперак заключаным дамовам.
Ці шмат вы ведаеце пра жыцьцё і творчасьць Джорджа Орўэла, аўтара раману «1984»? Праверце сябе.
19 студзеня ў Менску памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псэўданімам «Пан». А 20 студзеня ў Партызанскім судзе Менску працягваецца працэс над Сяргеем Шакуном, якога абвінавачваюць у зьбіцьці Руслана Ўладыкі.
Фальклёрны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» пераклаў на беларускую мову саўндтрэк тэлесэрыялу «Вядзьмар» (The Witcher) ад Netflix, зьняты па матывах апавяданьняў польскага пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага.
Беларускі фэнтэзі-фолк гурт сярэднявечнай музыкі Irdorath выпусьціў сваой пяты кліп на песьню «Сэрца расколата». Атмасфэрнае, містычнае відэа, насычанае алегорыямі і схаваным сымбалізмам, распавядае гісторыю пра братоў і сястру.
А Цэсьлеру, піша Саюз, выставілі вялізны рахунак таму, што ў ягонай майстэрні «знайшлі канапу».
Штутгарцкая опэра 2 лютага ўпершыню пакажа спэктакль «Барыс», у якім аб’яднаюць опэру «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага, напісаную ў 1869 годзе, і новую опэру «Час сэканд-хэнд» нямецкага кампазытара Сяргея Неўскага.
PEN America лічыць, што штраф для беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова за прачытаньне свайго эсэ «Незалежнасьць — гэта…» падчас акцыі пратэсту ў Менску зьяўляецца парушэньнем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова.
Раней гэтую ж прэмію атрымлівалі і беларусы: Андрэй Дынько ў 2006 годзе і Сьвятлана Алексіевіч у 2007.
Суд у Гішпаніі аштрафаваў на 52,4 мільёна эўраў і прыгаварыў да 18 месяцаў турмы 83-гадовага банкіра Хаймэ Батына, які спрабаваў вывезьці з краіны карціну Пабла Пікаса «Галава маладой жанчыны». Пра гэта паведамляе газэта El País.
Дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус анансаваў Mova Fest, які адбудзецца 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.
16 студзеня ў Інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч выступіў Ільля Хржаноўскі – расейскі рэжысэр і прадзюсэр. Цяпер Хржаноўскі найбольш вядомы маштабным праектам «Даў», дэталёваму апісаньню якога быў прысьвечаны ўвесь ягоны выступ у Менску.
Крыстафэр Толкін, сын ангельскага пісьменьніка і паэта Джона Роналда Руэла Толкіна (1892-1973), пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 95 гадоў. Пра гэта ў чацьвер паведаміла Міжнароднае Толкінаўскае таварыства на сваёй старонцы ў «Твітэры».
На адукацыйнай мэдыя-плятформе «Лятучы ўнівэрсытэт» зьявіўся новы дыстанцыйны курс, прысьвечаны беларускім літаратарам, расстраляным бальшавікамі ў Курапатах у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
16 студзеня ЮНЭСКА нібыта адзначае сусьветны дзень The Beatles, бо 16 студзеня 1957 у Лівэрпулі адкрыўся клюб The Cavern, дзе пачыналі свой музычны шлях трое зь «бітлоў». Дык вось: гэта фэйк! У сьпісе ЮНЭСКА такога сьвята няма.
Хата ў Воршы, дзе жыў пісьменьнік Уладзімер Караткевіч, таксама належыць бізнэсоўцу Балабіну, але ён мяркуе, што музэю трэба большае памяшканьне.
Гэта хочуць зрабіць легальна, каб пераклад быў дасяжны проста на Netflix.
Марыя Сушчанка старшынявала ў Глушанскім сельскім выканкаме 13 гадоў. Была дэпутаткай Бабруйскага раённага савету. Пасаду пакінула датэрмінова. Матывы яе звальненьня застаюцца незразумелымі. Сама яна пазьбягае кантактаў з прэсай.
Міністэрства інфармацыі Беларусі разьмясьціла на сваім сайце аўдыякнігі, якія выпусьціла выдавецтва «Вышэйшая школа».
14 студзеня споўнілася б 100 гадоў зь дня нараджэньня Міколы Аўрамчыка. Ён ня зьведаў жахаў сталінскіх лягераў, але правёў амаль тры гады ў нямецкім палоне. Яшчэ да вайны на яго зьвярнулі ўвагу Якуб Колас і Янка Купала. А пасьля ўжо ён сам спрыяў юным творцам Караткевічу, Барадуліну, Наўроцкаму.
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў адказаў на пост у фэйсбуку мастачкі Зоі Луцэвіч, якая абвінаваціла адміністрацыю Музэю, што яе прымусілі заплаціць за экскурсію, на якую яна сама сабрала людзей і сама правяла.
На полацкім чыгуначным вакзале адмовіліся мяняць расейскамоўную шыльду на беларускамоўную. Пра гэта гаворыцца ў адказе кіраўніцтва Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі ў адказ на зварот Зоі Долі.
Франтавыя малюнкі Васіля Быкава, на якіх выяўленыя аднапалчане і падзеі 1943–1945 гадоў, захоўваліся ў асабістым архіве Івана Глухава, горадзенскага журналіста і вэтэрана вайны.
Пачынаем штомесячны «Літаратурны каляндар», у якім будзем паведамляць пра выдавецкія навінкі, якія маюць зьявіцца цягам бліжэйшых чатырох тыдняў.
Ёсьць людзі, якія лічаць сьвет дзяцінства ружова-прыемным, радасна-бесклапотным. Рэжысэр і актор Купалаўскага тэатра Раман Падаляка сьцьвярджае, што гэта мана. 8-га студзеня ён прэзэнтаваў на Камэрнай сцэне спэктакль «Першы».
Іран апошнімі днямі ў цэнтры міжнароднай увагі, бо напружаньне ў амэрыканска-іранскіх адносінах пагражае поўнамаштабным канфліктам. Ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну Блізкага Ўсходу?
Наколькі запатрабаванымі і пасьпяховымі могуць быць дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава?
Заяву падпісалі 37 украінскіх літаратараў і праваабаронцаў, у тым ліку Андрэй Куркоў, Міраслаў Марыновіч, Аляксандар Ірванец, Яўген Захараў, Андрэй Бондар, Ігар Казлоўскі, Сяргей Жадан, Павел Карабчук, Аксана Куцэнка і іншыя.
Пра абставіны і прычыны самагубства мастака Захара Кудзіна разважаюць ягоныя ўдава і маці, а таксама мастацтвазнаўца, кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін і псыхоляг і псыхатэрапэўтка Вольга Андрэева.
Украінскі культурны фонд у 2019 годзе выдзеліў 1,058 мільёна грыўняў (прыблізна 46 тысяч даляраў у эквіваленце) на сцэнарную распрацоўку і падрыхтоўку да вытворчасьці фільма «Нашы грудзі — наша зброя: гісторыя Femen».
У Другім Пэкінскім унівэрсытэце замежных моваў 8 студзеня адкрылі помнік Янку Купалу.
Мусілі быць тры выканаўцы ў фінале, але журы параілася і прапусьціла чатырох: Lear, Марыю Чапрасаву, гурты Pylai і «Юность».
Свабода пагутарыла з аўтарам BML, музычным экспэртам і заснавальнікам праекту Tuzin. fm Сяргеем Будкіным.
Мультыінструмэнталіст, арганізатар сьпеўных сходаў Сяргей Доўгушаў зарэгістраваў культурніцкую ўстанову «Традыцыя».
Сям’я гарадзенцаў Герасюкоў пячэ на Раство традыцыйныя горадзенскія пернікі ўжо тры гады. Мёд і спэцыі — бязь іх пернік ня пернік. Іншыя сакрэты каляднай стравы ад Тацяны Касатай-Герасюк — у гэтай публікацыі Свабоды.
У Лос-Анджэлесе завершылася чарговая цырымонія ўручэньня ўзнагародаў «Залаты глёбус». Гэтая прэстыжная кінапрэмія прысуджаецца ад 1944 году Галівудзкай асацыяцыяй замежнай прэсы за мастацкія фільмы і тэлевізійныя карціны.
Імправізаваную стайню паставілі каля Калоскай царквы ў Горадні напярэдадні Раства паводле Юліянскага календара.
Больш за паўсотні чалавек адгукнуліся на заклік гісторыка, археоляга Сяргея Тарасава сабрацца ля сьценаў Сафійскага сабору на публічную лекцыю «Полацак — пачатак беларускай дзяржаўнасьці».
Макет помніку — калёны і бюсту з бронзы — ужо зроблены і высланы ўладам гораду Чуднава. Магчыма, у помніку будзе выкарыстаная надмагільная пліта.
У 2020 годзе — магчыма, ужо вясной — клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулю маюць перапахаваць у Менску. Цырымонію хочуць зрабіць публічнай.
Магчыма нават, пасьпеюць да Дня роднай мовы.
Швэдка Тындра захапілася песьнямі беларускага гурта Naviband, калі ён прымаў удзел у Эўравізіі-2017. Так яна пачала вучыць беларускую мову.
Kvartal TV стварае студыя «Квартал-95», адным з заснавальнікаў якой быў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.
На сайце амбасады Рэспублікі Беларусі ў Швайцарыі паведамляецца, што ў аднаго з прыватных калекцыянэраў куплена калекцыя прыжыцьцёвых і пасьмяротных выданьняў беларускага і польскага паэта ХІХ стагодзьдзя Ўладзіслава Сыракомлі.
Дачасна пакінуў жыцьцё адзін з самых прыкметных маладых мастакоў Беларусі Захар Кудзін. Яму было 33 гады, у яго засталіся бацькі, жонка і маленькая дачка. Ягоныя сябры згадваюць, як амбітны творца імкліва ўварваўся ў культурны кантэкст Беларусі і якім быў ягоны творчы даробак.
У пачатку чэрвеня 1941 году яго затрымалі праз абвінавачаньне ў дачыненьні да «пісьменьніцкай нацыяналістычнай арганізацыі».
Колькасьць праглядаў кліпу гурту Nirvana на песьню Smells Like Teen Spirit на YouTube перавысіла 1 млрд, паведамляе БЕЛТА.
У Купалаўскім тэатры прэм’ера — галоўны рэжысэр Мікалай Пінігін паставіў адну з самых знакавых п’ес Шэкспіра «Кароль Лір».
Расейскі літаратар і публіцыст Дзьмітрый Быкаў адказаў беларускім блогерам і Някляеву.
Свабода сабрала 10 найлепшых беларускіх выданьняў, якія дырэктарка «Акадэмкнігі» Вольга Глухоўская рэкамэндуе падарыць на Новы год і Каляды.
Загрузіць яшчэ