Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеная за верш пра прэзыдэнта ўгандыйская пісьменьніца атрымала прэмію


Стэла Нянзі ў судзе ў 2017 годзе

Угандыйская пісьменьніца і фэміністка Стэла Нянзі (Stella Nyanzi) атрымала сёлетнюю міжнародную прэмію Oxfam Novib/PEN International за свабоду выказваньня меркаваньняў.

Як паведамляе брытанскае выданьне​ The Guardian, Нянзі не прысутнічала на цырымоніі ўручэньня ўзнагароды (грашовая частка прэміі — 2,5 тысячы эўраў), бо ўжо амаль 15 месяцаў знаходзіцца ў турме ў Кампале, сталіцы Уганды, адбываючы 18-месячнае пакараньне за публікацыю ў Фэйсбуку верша пра прэзыдэнта краіны Ёвэры Мусэвені, дзе згадваецца палавы орган ягонай маці.

У тэксьце, прысланым з турмы на цырымонію ўручэньня прэміі, Нянзі напісала:

«Бяспраўныя законы выкарыстоўваюцца ў несправядлівых судах для пакараньня грамадзян, адзінае злачынства якіх палягае ў ажыцьцяўленьні свайго канстытуцыйнага права сьмела пісаць пра дыктатуру».

І дадала: «Мой тэрмін пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму падкрэсьлівае, наколькі баяцца пісьменьнікаў гэты дыктатар і ягоныя памагатыя. Хіба пяро сапраўды не магутнейшае за меч?».

Джэніфэр Клемэнт, прэзыдэнт PEN International, сказала пра Нянзі:

«Хоць яе словы могуць падацца некаторым квяцістымі і шакавальнымі, гэтага недастаткова для апраўданьня кары, а дзяржаўныя чыноўнікі павінны мірыцца з больш рэзкай крытыкай, чым звычайныя грамадзяне».

Прэмію Oxfam Novib/PEN International за свабоду выказваньня ў мінулым атрымлівалі і беларусы: рэдактар сайту выданьня «Наша Ніва» Андрэй Дынько (2006) і пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч (2007).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG