Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні знайшлі франтавыя малюнкі Быкава


Франтавыя малюнкі Васіля Быкава, на якіх выяўленыя аднапалчане і падзеі 1943–1945 гадоў, захоўваліся ў асабістым архіве Івана Глухава, горадзенскага журналіста і вэтэрана вайны.

Пра гэта паведамляе выданьне hrodna.life.

«Гэта здаецца неверагодным, але ў Горадні знойдзены франтавыя малюнкі Васіля Быкава, дакладней — арыгінальныя копіі малюнкаў 1943-1945 гг»., — напісаў на сваёй Старонцы ў фэйсбуку дасьледчык Сяргей Шапран.

Раней лічылася, што арыгіналы франтавых малюнкаў пісьменьніка згарэлі ў 1945 годзе разам з рэчмехам. Знойдзеныя ў Горадні малюнкі — гэта арыгінальныя копіі чатырох апублікаваных у 1970 годзе франтавых малюнкаў. У Горадні знайшлі копіі трох накідаў, месцазнаходжаньне арыгінала чацьвёртага невядомае.

Накіды, зробленыя, меркавана, рукой Быкава, выявіў у хатнім архіве Івана Глухава протаярэй Андрэй Яварэц з горадзенскай Уладзімерскай царквы. З сынам Глухава Валянцінам айца Андрэя пазнаёмілі парафіяне. Айцец Андрэй паказаў малюнкі Сяргею Шапрану, дасьледчыку літаратуры і біёграфу Васіля Быкава, яшчэ ў 2019 годзе.

«Пра тое, што такія малюнкі некалі былі, я ведаў даўно, бо яны ёсьць у маім двухтомніку пра Быкава, але ж я не спадзяваўся адшукаць арыгіналы», — кажа спадар Сяргей.

Іван Глухаў быў чальцом Саюза журналістаў, земляком Быкава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG