Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын брытанскага пісьменьніка Джона Толкіна памёр ва ўзросце 95 гадоў


Кнігі Джона Роналда Руэла Толкіна
Кнігі Джона Роналда Руэла Толкіна

Крыстафэр Толкін, сын ангельскага пісьменьніка і паэта Джона Роналда Руэла Толкіна (1892-1973), пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 95 гадоў. Пра гэта ў чацьвер паведаміла Міжнароднае Толкінаўскае таварыства на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Таварыства Толкіна выказвае глыбокія спачуваньні Бэйлі, Сайману, Адаму, Рэйчэл і ўсёй сям’і Толкін», — гаворыцца ў паведамленьні.

Крыстафэр Джон Руэл Толкін — трэці і малодшы сын сусьветна вядомага брытанскага пісьменьніка, лінгвіста, паэта, філёляга, прафэсара Оксфардзкага ўнівэрсытэту, аўтара такіх культавых прыгодніцкіх раманаў, як «Хобіт, або вандроўка туды і назад» і «Уладар пярсьцёнкаў». Іх дзеяньне разгортваецца ў выдуманым сьвеце — Арда — і яго частцы Міжзем’і.

Пайшоўшы сьлядамі свайго бацькі, Крыстафэр стаў пісьменьнікам і праславіўся дзякуючы дапрацоўцы твораў Толкіна-старэйшага аб выдуманым сьвеце. Сярод іншага сын апублікаваў яго няскончаную кнігу «Сыльмарыліян», дапоўніўшы яе шматлікімі нататкамі і нявыдадзенымі рукапісамі Толкіна-старэйшага.

Менавіта Крыстафэр Толкін намаляваў знакамітыя карты да «Уладара пярсьцёнкаў», якія ўпрыгожвалі ўсе кнігі аўтара з 1950-х гадоў.

Крыстафэр Толкін ад 1975 году жыў у ваколіцах мястэчка Драгінян у дэпартамэнце Вар у францускім Правансе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG