Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі ПЭН падтрымаў Уладзімера Арлова


Уладзімер Арлоў на судзе за ўдзел у мітынгу ў Менску, 10 сьнежня. Побач — ягоная жонка, паэтка Валянціна Аксак
Уладзімер Арлоў на судзе за ўдзел у мітынгу ў Менску, 10 сьнежня. Побач — ягоная жонка, паэтка Валянціна Аксак

Пісьменьніцкая арганізацыя PEN America лічыць, што штраф для беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова за прачытаньне свайго эсэ «Незалежнасьць — гэта…» падчас акцыі пратэсту ў Менску зьяўляецца парушэньнем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова.

«Беларускія ўлады зрабілі ўжо практычна немагчымым удзел людзей у мірных публічных акцыях пратэсту, — заявіла Паліна Кавалёва, кіраўніца эўразійскага сэктару PEN America. — Цяпер яны караюць людзей за тое, што тыя публічна чытаюць свае творы. Свабода выказваньня меркаваньняў і сходаў — гэта асноўныя правы чалавека, безь якіх ня можа быць значнага грамадзкага дыялёгу і дыскусіі. Гэтая спроба заглушыць голас вядомага пісьменьніка — асабліва жорсткае парушэньне гэтых правоў. PEN America далучаецца да закліку Беларускага ПЭН-цэнтру неадкладна зьняць усе абвінавачаньні з Уладзімера Арлова».

Уладзімера Арлова за ўдзел у мітынгу 8 студзеня ў абарону незалежнасьці суд пакараў штрафам 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG