Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліп гурту Nirvana набраў больш за 1 млрд праглядаў на YouTube


Лідэр гурту Nirvana Курт Кобэйн, Нью-Ёрк. 1993 год.
Лідэр гурту Nirvana Курт Кобэйн, Нью-Ёрк. 1993 год.

Колькасьць праглядаў кліпу гурту Nirvana на песьню Smells Like Teen Spirit на YouTube перавысіла 1 млрд, паведамляе БЕЛТА.

На афіцыйным канале гурту музычнае відэа, зьнятае ў 1991 годзе, было апублікавана 10 гадоў таму — 17 чэрвеня 2009 году. На дадзены момант відэа сабрала 5,8 млн лайкаў і больш 354 тыс. камэнтаў.

Музычнае выданьне NME паведамляе, што гэта другі на YouTube кліп 1990-х гадоў, якому ўдалося набраць столькі праглядаў. Раней гэтага выніку дасягнуў гурт Guns N’Roses з кліпам на кампазыцыю November Rain. Цяпер гэты ролік апярэджвае Smells Like Teen Spirit амаль на 300 млн праглядаў.

Трэцім паводле папулярнасьці кліпам з 1990-х стаў Zombie групы The Cranberries, у якога прыкладна 980 млн праглядаў.

Smells Like Teen Spirit — адзін з галоўных гітоў Nirvana. Кампазыцыя была пастаўлена на дзевятае месца ў сьпісе «500 найвялікшых песень усіх часоў» часопісу Rolling Stone. Яна таксама фігуруе ў рэйтынгах найлепшых песень многіх іншых музычных выданьняў.

Відэакліп на гэтую песьню быў узнагароджаны дзьвюма прэміямі MTV Video Music Awards.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG