Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быкаў, Колас, Разанаў: у інтэрнэце зьявіліся беларускія аўдыякнігі для школьнікаў і дарослых


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі разьмясьціла на сваім сайце аўдыякнігі, якія выпусьціла выдавецтва «Вышэйшая школа».

У разьдзеле «Беларуская клясыка» можна знайсьці аўдыёкнігі з творамі Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.

Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-й па 11-ю клясы знаходзяцца ў разьдзеле «Бібліятэка школьніка».

«Сучасная беларуская проза» зьмяшчае аўдыязапісы твораў Васіля Быкава, Алеся Разанава, Максіма Танка, Івана Пташнікава, Янкі Сіпакова, Раісы Баравіковай ды іншых аўтараў.

Усе аўдыёкнігі можна бясплатна спампаваць па спасылцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG