Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі фіналістаў конкурсу «Засьпявай-6». Што яны выконвалі. ВІДЭА


Журы музычнага конкурсу «Засьпявай-6», які ладзяць партал TuzinFM і фонд «Вяртаньне», назвала чатырох фіналістаў па выніку праслухоўваньня дэма-запісаў і жывых выступаў.

Найбольшую колькасьць галасоў ад журы набралі 20-гадовая сьпявачка Валерыя Суравіцкая​, якая выступае пад псэўданімам Lear (выканала песьню «Плянэта знасіла сваю арбіту» на верш Віталя Рыжкова), і 19-гадовая сьпявачка Марыя Чапрасава («Горад вёсак» на верш Антона Рудака).

На трэцяе месца прэтэндавалі некалькі выканаўцаў — журы параілася і прапусьціла ў фінал ня трох, як меркавалася, а чатырох выканаўцаў. З трэцяга месца ў фінал выйшлі гурты Pylai 26-гадовых Рыгора Лайкова і Ўладзя Пыльчанкі («Мафія» на словы Віктара Жыбуля) і «Юность», які заснавалі 22-гадовая вакалістка Стэфанія Хрушчова, 23-гадовы вакаліст і гітарыст Георгій Давыдзян, 25-гадовы басіст Іван Таміла («Вяртайся» на верш Віталя Рыжкова).

Фінал конкурсу пройдзе 6 сакавіка ў менскім клюбе Berlin. Уваход вольны, але вітаюцца грашовыя ўнёскі («free donation») і патрэбны папярэдні запіс. Пераможца атрымае 1500 рублёў на рэалізацыю далейшых творчых задумаў.

Агулам заявы на конкурс падалі 43 маладыя выканаўцы, зь іх 28 прайшлі ў наступны тур, паўдзельнічалі ў адукацыйных сэсіях з мэнтарамі конкурсу (паэт Андрэй Хадановіч, сьпявачка Руся, стылістка Наста Шастак і саўндпрадусары Барыс Календа або Павал Сініла), зрабілі дэма-запісы песень.

Летась на конкурсе перамог дуэт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы. У мінулыя гады ў конкурсе перамагалі рэпэр SP Kava, гурт Naviband, праект Leibonik, сьпявачка Pauline і іншыя.

Усе дэма-запісы «Засьпявай-6»:

Пераможцы мінулых конкурсаў:

«Інструкцыя» для маладых артыстаў:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG