Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанца аштрафавалі на 52 мільёны эўраў за спробу вывезьці карціну Пікаса


«Галава маладой жанчыны»
«Галава маладой жанчыны»

Суд у Гішпаніі аштрафаваў на 52,4 мільёна эўраў і прыгаварыў да 18 месяцаў турмы 83-гадовага банкіра Хаймэ Батына, які спрабаваў вывезьці з краіны карціну Пабла Пікаса «Галава маладой жанчыны». Пра гэта паведамляе газэта El País.

Карціна належала Батыну, ён плянаваў прадаць яе на аўкцыёне, аднак ня здолеў атрымаць ва ўладаў дазволу на вываз. Праца ўключана ў сьпіс гістарычнага здабытку краіны, як і ўсе гішпанскія творы мастацтва старэйшыя за сто гадоў.

Цяпер палатно канфіскавана у бізнэсоўца і захоўваецца ў Цэнтры мастацтваў каралевы Сафіі ў Мадрыдзе. Ён будзе абскарджваць рашэньне суду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG