Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інтэлектуальным клюбе Алексіевіч выступіў аўтар таямнічага праекту пра савецкіх фізыкаў. Фотарэпартаж

16 студзеня ў Інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч выступіў Ільля Хржаноўскі — расейскі рэжысэр і прадзюсэр. У 2004-м зьняў фільм «4» паводле сцэнару Ўладзіміра Сарокіна. Але цяпер Хржаноўскі найбольш вядомы маштабным праектам «Даў», дэталёваму апісаньню якога быў прысьвечаны ўвесь ягоны выступ у Менску.

Больш за 10 гадоў таму ў Харкаве Хржаноўскі пачаў здымкі мастацкага фільму па матывах біяграфіі знакамітага савецкага фізыка Льва Ландаў. У праекце ўдзельнічалі тысячы чалавек, дзеля здымкаў пабудавалі маштабныя дэкарацыі, якія ўзнаўлялі ляндшафты, інтэр’еры і, галоўнае, атмасфэру савецкай эпохі. Канчатковы варыянт фільму публіка яшчэ ня бачыла. У 2019 годзе ў Парыжы быў прэзэнтаваны праект «Даў», дзе ў павільёне ў разных памяшканьнях дэманстраваліся адзьнятыя відэаматэрыялы, адбываліся канцэрты, лекцыі і іншыя падзеі.

Прадстаўляючы свайго госьця, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч назвала яго «адважным чалавекам». Пісьменьніца лічыць, што трэба прааналізаваць «той савецкі час, які мы адкінулі, ня ўмеючы яго задакумэнтаваць і асэнсаваць».

«Нашыя рэцэптары працуюць толькі на ўзроўні крыўды. А новага погляду ніхто прапанаваць ня можа, — сказала Алексіевіч. — На ўсёй постсавецкай прасторы такога прарыву няма. Калі я даведалася, што робіць Ільля, я зразумела, што гэта нечаканая ашаламляльная форма».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG