Галасаваньне ў Эўрапейскім парлямэнце ў пытаньні аб прадастаўленьні Ўкраіне бязьвізавага рэжыму пройдзе «у хуткім часе», паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Эўрапарлямэнту Мод Нойман у інтэрвію газэце Kyiv Post.
Вясной 2016 году ФСБ арганізавала ператрус у ягонай кватэры і на падставе канфіскаваных здымкаў і артыкулаў пачало крымінальны перасьлед журналіста.
Фракцыя партыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе ўвечары ў чацьвер, 15 сьнежня, выключыла са свайго складу дэпутатку Надзею Саўчанку, паколькі яе прынцыпы і палітычныя перакананьні і «Бацькаўшчыны» не супадаюць.
Лідэры краін Эўразьвязу дамовіліся ўлічыць патрабаваньні Нідэрляндаў наконт пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з ЭЗ, паведамляе агенцтва Reuters.
Лідэры краін Эўрапейскага Зьвязу ўзгаднілі на саміце ў чацьвер падаўжэньне эканамічных санкцый супраць Расеі на шэсьць месяцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што сустрэчы Саўчанкі з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» не прыносяць карысьці ні ёй, ні Ўкраіне.
Генэральная пракуратура Ўкраіны абнародавала аўдыёзапіс размовы двух асобаў, якія падазраюцца міжнароднаю сьледчаю групаю ў датычнасьці да катастрофы малайзійскага самалёта ў паветры над Данбасам, і зьвярнулася да сьведак па дапамогу, каб устанавіць іхныя прозьвішчы.
Акруговай суд Амстэрдама пастанавіў вярнуць Украіне калекцыю скіфскага золата, вывезеную з крымскіх музэяў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
«На гэты момант галоўным упраўленьнем барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС устаноўлены 171 грамадзянін, у дачыненьні да якога ёсьць зьвесткі пра ўдзел у баявых дзеяньнях за матэрыяльнае ўзнагароджаньне, гэта значыць найміцтва».
Сёньня ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін расейскі блогер завіў пра жаданьне атрымаць ва Ўкраіне статус уцекача.
«Там була не тільки Савченко, а й інші представники» – Безсмертний
На мінулым тыдні Ўкраіна ў 134 кілямэтрах ад Беларусі правяла выпрабаваньні новай вайсковай тэхнікі.
Народны депутат Украіны, Герой Украіны Надзея Саўчанка пацьвердзіла факт сваёй сустрэчы ў Менску з кіраўніцтвам самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народнай рэспублік.
Намесьнік старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай кантактнай групе ў справе разьвязаньня сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка ў часе сёньняшняй сустрэчы з амбасадарам Беларусі ва Ўкраіне Ігарам Сокалам заявіла пра неабходнасьць прытрымліваньня Беларусьсю нэўтральнай пазыцыі ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце абяцае дапамагчы Ўкраіне ў атрыманьні бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўрапейскага Зьвязу, а таксама ў барацьбе з карупцыяй.
Кіраўнік самаабвешчанай «ЛНР» Ігар Платніцкі пацьвердзіў, што разам з Аляксандрам Захарчанкам сустракаўся з Надзеяй Саўчанкай у Менску.
«Хоць доказаў няма, ёсьць вэрсія, што яе завэрбавалі падчас знаходжаньня ў палоне Расеі»
У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі ўкраінскага актывіста Ўладзіміра Балуха. Апэратыўнікі заявілі, што знайшлі на гарышчы 90 патронаў і некалькі тратылавых шашак.
Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала з Расеі афіцыйную інфармацыю аб статусе экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча, зь якім ён жыве ў краіне.
У заяве Паноў расказвае пра катаваньні супрацоўнікамі расійскіх спэцслужбаў пасьля затрыманьня ў жніўні ў Крыме.
Група з 12 рэспубліканскіх і 15 дэмакратычных сэнатараў ЗША падпісалі ліст да абранага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, заклікаючы яго заняць жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі за тое, што яны называюць «баявым захопам тэрыторыі» ва Ўкраіне.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пачала распрацоўваць новы закон пра прынцыпы вонкавай палітыкі, згодна зь якім інтэграцыя ў Эўрапейскі Зьвяз і ўступленьне ў Паўночна-атлянтычны альянс застануцца прыярытэтнымі накірункамі ўкраінскай дзяржавы.
Памежнікі Луцкага атрада сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай мытні канфіскавалі ў беларуса калекцыю рарытэтных грошай, якія ён перавозіў з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну.
Пад Кіевам пахавалі дваіх супрацоўнікаў службы Дзяржаховы, якія загінулі ў перастрэлцы са сваімі калегамі-паліцыянтамі ў вёсцы Князевічы. Усяго 4 сьнежня загінулі пяцёра сілавікоў.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што за час правядзеньня ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за дзьве з паловай тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і сем з паловай тысяч цывільных асоб.
Былы вязень Плошчы, барысавец Аляксандар Малчанаў, які знаходзіцца ва Ўкраіне ў зоне АТА, паведаміў, што яму ўручылі мэдаль «За звитягу».
Барыспальскі суд Кіеўскай вобласьці ня змог прыцягнуць да адказнасьці грамадзяніна Беларусі Ігара Ўвядзенскага, які на тэрыторыі Ўкраіны кіраваў аўтамабілем у стане алькагольнага апʼяненьня.
Апошнім часам адносіны паміж Кіевам і Менскам істотна ўскладніліся. Пра тое, як могуць разьвівацца ўкраінска-беларускія адносіны ў далейшым, мы пагутарылі зь беларускім аналітыкам Юрыем Царыкам.
Адвакат былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Віталь Сярдзюк перадаў у генэральную пракуратуру краіны заяву аб тым, што яго падабаронны не зможа прыйсьці на допыт. Былога кіраўніка дзяржавы падазраюць у дзяржаўнай здрадзе ў сувязі з падзеямі 2014 году на кіеўскім Майдане.
Пагроза маштабнай расейскай агрэсіі паступае ня толькі з усходу Ўкраіны, але і з поўначы, паўднёвага захаду і часова акупаванага Крыму, дзе Расея засяродзіла значныя наступальныя магчымасьці.
Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка распавёў, што на Кіеўшчыне ў вёсцы Князевічы ўначы 4 сьнежня ў выніку перастрэлкі паміж супрацоўнікамі дзяржаўнай службы аховы і паліцэйскімі загінулі пяць чалавек.
Тэрмін пакараньня для Бандарэнкі заканчваецца ў сакавіку 2017 году. Цягам 2,5 гадоў Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць прысуд у судах вышэйшай інстанцыі, але марна.
Улады анэксаванага Расеяй Крыму сьцьвярджаюць, што арышт, накладзены Ўкраінай на калекцыю золата скіфаў у крымскіх музэях, не мае юрыдычнай сілы.
Мінімальная цана бутэлькі гарэлкі цяпер складзе 69,8 грыўні, мацаванага віна і вэрмуту — 42, вінаграднага сухога віна — ад 33 грыўняў, паведамляе УНІАН.
Першае і галоўнае адрозьненьне, якое ўжо задэкляраванае, — прысутнасьць прадстаўніка ад Расейскай Фэдэрацыі.
Міжнародныя назіральнікі папярэджваюць пра новую эскаляцыю канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Да раёнаў, дзе пражывае цывільнае насельніцтва, прарасейскія сэпаратысты падцягваюць цяжкія ўзбраеньні
Луганская абласная вайскова-цывільная адміністрацыя ўхваліла рашэньне адключыць ад паставак вады праз запазычанасьці аплаты за яе спажываньне тыя раёны рэгіёну, якія знаходзяцца пад кантролем падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў.
Паліттэхноляг, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Віктар Уколаў пра ўрокі Рэвалюцыі годнасьці, рэформы і інфармацыйную вайну.
Узброеныя сілы Ўкраіны распачалі 1 сьнежня двухдзённыя вучэньні з ракетнымі выпрабаваньнямі на Херсоншчыне, недалёка ад акупаванага Расеяй Крыму.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Анішчанка заяўляе, што перадаў спэцслужбам ЗША кампрамат на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што вайсковыя вучэньні на поўдні краіны, у Херсонскай вобласьці, абумоўленыя сталаю пагрозаю поўнамаштабнага ўварваньня Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Расейскія спэцслужбы працягнуць лавіць «украінскіх дывэрсантаў» у Крыме, нагнятаючы шпіёнаманію і імкнучыся стварыць нэгатыўны вобраз Украіны на Захадзе.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка заяўляе, што пагрозы Расеі нанесьці ракетны ўдар не перашкодзяць украінскім Узброеным сілам правесьці вучэньні, заплянаваныя на 1–2 сьнежня каля анэксаванага Крыму.
Паводле афіцыйных зьвестак МУС Беларусі, усяго зь 1 студзеня 2014 году па 1 ліпеня 2016-га ў Беларусі зарэгістравана 35 157 працоўных мігрантаў з усёй Украіны (ня толькі з Данбасу).
У выпадку правядзеньня Ўкраінай ракетных выпрабаваньняў у раёне расейска-ўкраінскай мяжы ў Крыме Расея пагражае Кіеву у адказ ракетным ударам.
29 лістапада ў Менску ў «Прэзыдэнт-гатэлі» адбылася сустрэча так званай «нармандзкай чацьвёркі» на ўзроўні міністраў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Украіны ды Расеі ў пытаньнях разьвязаньня ваеннага канфлікту на Данбасе.
Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны канстатуе бясплённасьць перамоваў зь беларускім бокам пра запуск у кабэльныя сеткі Беларусі ўкраінскага тэлеканалу.
Экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча выклікалі на допыт у якасьці падазраванага ў справе аб дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласьць дзяржавы.
Прадстаўніца Ўкраіны ў палітычнай падгрупе менскай трохбаковай кантактнай групы па разьвязаньні вайсковага канфлікту на Данбасе Вольга Айвазоўская заяўляе, што Беларусь ня мае падставаў прэтэндаваць на арганізацыю ды правядзеньне выбараў у органы самакіраваньня на акупаванай тэрыторыі Луганскай ды Данецкай абласьцей.
Загрузіць яшчэ