Улады анэксаванага Расеяй Крыму сьцьвярджаюць, што арышт, накладзены Ўкраінай на калекцыю золата скіфаў у крымскіх музэях, не мае юрыдычнай сілы.
Мінімальная цана бутэлькі гарэлкі цяпер складзе 69,8 грыўні, мацаванага віна і вэрмуту — 42, вінаграднага сухога віна — ад 33 грыўняў, паведамляе УНІАН.
Першае і галоўнае адрозьненьне, якое ўжо задэкляраванае, — прысутнасьць прадстаўніка ад Расейскай Фэдэрацыі.
Міжнародныя назіральнікі папярэджваюць пра новую эскаляцыю канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Да раёнаў, дзе пражывае цывільнае насельніцтва, прарасейскія сэпаратысты падцягваюць цяжкія ўзбраеньні
Луганская абласная вайскова-цывільная адміністрацыя ўхваліла рашэньне адключыць ад паставак вады праз запазычанасьці аплаты за яе спажываньне тыя раёны рэгіёну, якія знаходзяцца пад кантролем падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў.
Паліттэхноляг, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Віктар Уколаў пра ўрокі Рэвалюцыі годнасьці, рэформы і інфармацыйную вайну.
Узброеныя сілы Ўкраіны распачалі 1 сьнежня двухдзённыя вучэньні з ракетнымі выпрабаваньнямі на Херсоншчыне, недалёка ад акупаванага Расеяй Крыму.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Анішчанка заяўляе, што перадаў спэцслужбам ЗША кампрамат на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што вайсковыя вучэньні на поўдні краіны, у Херсонскай вобласьці, абумоўленыя сталаю пагрозаю поўнамаштабнага ўварваньня Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Расейскія спэцслужбы працягнуць лавіць «украінскіх дывэрсантаў» у Крыме, нагнятаючы шпіёнаманію і імкнучыся стварыць нэгатыўны вобраз Украіны на Захадзе.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка заяўляе, што пагрозы Расеі нанесьці ракетны ўдар не перашкодзяць украінскім Узброеным сілам правесьці вучэньні, заплянаваныя на 1–2 сьнежня каля анэксаванага Крыму.
Паводле афіцыйных зьвестак МУС Беларусі, усяго зь 1 студзеня 2014 году па 1 ліпеня 2016-га ў Беларусі зарэгістравана 35 157 працоўных мігрантаў з усёй Украіны (ня толькі з Данбасу).
У выпадку правядзеньня Ўкраінай ракетных выпрабаваньняў у раёне расейска-ўкраінскай мяжы ў Крыме Расея пагражае Кіеву у адказ ракетным ударам.
29 лістапада ў Менску ў «Прэзыдэнт-гатэлі» адбылася сустрэча так званай «нармандзкай чацьвёркі» на ўзроўні міністраў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Украіны ды Расеі ў пытаньнях разьвязаньня ваеннага канфлікту на Данбасе.
Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны канстатуе бясплённасьць перамоваў зь беларускім бокам пра запуск у кабэльныя сеткі Беларусі ўкраінскага тэлеканалу.
Экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча выклікалі на допыт у якасьці падазраванага ў справе аб дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласьць дзяржавы.
Прадстаўніца Ўкраіны ў палітычнай падгрупе менскай трохбаковай кантактнай групы па разьвязаньні вайсковага канфлікту на Данбасе Вольга Айвазоўская заяўляе, што Беларусь ня мае падставаў прэтэндаваць на арганізацыю ды правядзеньне выбараў у органы самакіраваньня на акупаванай тэрыторыі Луганскай ды Данецкай абласьцей.
«Калі падчас сьнежаньскага галасаваньня на Генасамблеі ААН Беларусь зноў будзе спрабаваць дагадзіць Расеі, нам нічога не застанецца, як замест Менску шукаць іншую плятформу для перамоваў», — кажа народная дэпутатка Ўкраіны Ганна Гапко.
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч дапытаны ў справе расстрэлаў падчас масавых акцыяў пратэсту ў Кіеве зімой 2013-2014 гадоў — у якасьці сьведкі ў рамках справы супраць пяцярых супрацоўнікаў спэцыяльнага падразьдзяленьня «Беркут», з табэльнай зброі якіх, паводле экспэртыз, былі выпушчаныя кулі ў актывістаў.
У панядзелак Сьвятошынскі суд Кіева разглядаў справу пецярых байцоў «Беркута», якіх абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі 48 удзельнікаў Эўрамайдану 20 лютага 2014 году на Інстытуцкай вуліцы ў Кіеве.
Сёньня ў Сьвятошынскім раённым судзе Кіева адбываецца допыт былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў рэжыме відэаканфэрэцыі з расейскім судом у справе забойстваў актывістаў Эўрамайдану ў студзені-лютым 2014 году.
Сьвятошынскі раённы суд Кіева сёньня мае дапытаць у рэжыме відэаканфэрэнцыі з расейскім судом былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў справе пра забойствы актывістаў Эўрамайдану ў студзені-лютым 2014 году.
У Кіеве прайшоў першы мітынг руху «Рух новых сіл», лідэрам якога зьяўляецца Міхэіл Саакашвілі. Акцыя прайшла пад лёзунгам «Апошняя зіма гэтай улады».
Ва Ўкраіне 26 лістапада ўшаноўваюць памяць ахвяр Галадамору — масавага голаду, які стаў прычынай да значных чалавечых ахвяр на тэрыторыі Ўкраінскай ССР у 1932-1933 гадах.
Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі пра выправаджэньне журналістаў расейскага прыватнага тэлеканалу «Дождь» Сяргея Ержанкова і Васіля Палонскага.
У расейскім Растове-на-Доне прайшла прэс-канфэрэнцыя былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
25 лістапада ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску прайшоў памятны вечар, прысьвечаны трэцім угодкам Эўрамайдану.
Улады так званай ДНР факт затрыманьня адмаўляюць.
Сёньня няма магчымасьці прасоўваць пытаньне ўключэньня ўкраінскага тэлеканала ў беларускія кабэльныя сеткі, заявіў намесьнік міністра інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Арцём Бідэнка.
У студзені ў Вільні, Варшаве і Кіеве адбудзецца прэзэнтацыя макету адноўленага надмагільнага помніка вялікаму гетману Літоўскаму Канстанціну Астроскаму.
Фэдэральная служба бяспекі Расеі (ФСБ) паведаміла пра затрыманьне ў анэксаваным Севастопалі былога вайскоўца штабу Чарнаморскага флёту, якога падазраюць у шпіянажы на карысьць Украіны.
У Брусэлі сёньня пройдзе 18-ы саміт Украіна–ЭЗ, першы пасьля таго, як часова, зь 1 студзеня сёлета, пачала дзейнічаць паглыбленая і ўсеабдымная зона свабоднага гандлю.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст Расеі з-за спаленьня ўкраінскага сьцяга каля будынка Нацыянальнага культурнага цэнтра Ўкраіны ў цэнтры Масквы, якое адбылося ў аўторак. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Пракуроры кажуць, што суды па справах Майдану могуць працягвацца яшчэ ня менш за два гады. На тое, каб прыцягнуць да адказнасьці не выканаўцаў, а тых, хто аддаваў злачынныя загады — экс-чыноўнікаў, трэба яшчэ больш часу.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Украэрарух» і Служба бясьпекі Ўкраіны зітняпраўдзілі інфармацыю, распаўсюджаную прэс-службаю кіраўніка беларускай дзяржавы пра прыцягненьне да дысцыплінарнай адказнасьці дыспэтчараў, якія 21 кастрычніка вярнулі самалёт «Белавія» ў аэрапорт вылету «Жуляны».
Прадстаўніца Службы бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла факт затрыманьня двух расейскіх вайскоўцаў у Крыме. Арыштаваныя двое дэзэртыраў, якія перасеклі мяжу на пункце пропуску Чангар.
Мітынгоўцы ў Кіеве разьбілі вокны і разграмілі філію расейскага Ашчадбанку.
Ваеннае ведамства Расеі заявіла, што Служба бясьпекі Ўкраіны выкрала ў Крыме двух расейскіх вайскоўцаў і вывезла іх на тэрыторыю Мікалаеўскай вобласьці.
Сёньня ва Ўкраіне ўзгадваюць падзеі трохгадовай даўніны, калі на Майдан Незалежнасьці ў Кіеве выйшлі студэнты, пратэстуючы супраць спыненьня тагачаснаю ўладаю эўраінтэграцыі.
Што пазытыўнага й нэгатыўнага адбылося ва Ўкраіне за тыя тры гады, што мінулі пасьля пачатку Эўрамайдану 21 лістапада 2013 году?
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ў Кіеве на месцы, дзе ў 2014 годзе загінулі актывісты Эўрамайдану, будзе створаны мэмарыял-музэй Рэвалюцыі годнасьці.
У анэксаваным Расеяй Крыме яшчэ два чалавекі арыштаваныя паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы дывэрсіяў, паведамляе расейскае агенцтва «Новости».
Падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Кіеве да трэцяй гадавіны Рэвалюцыі годнасьці ўзровень тэрарыстычнай пагрозы застаецца падвышаным. Пра гэта на старонцы ў Facebook паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб стварэньні вайскова-цывільных адміністрацыяў (ВЦА) у трох паселішчах Данбасу.
Былы афіцэр Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Ільля Багданаў, які ў 2014 годзе перайшоў на бок Украіны і ваяваў у добраахвотніцкім батальёне «Данбас», будзе працаваць у прэсавым цэнтры Службы бясьпекі Ўкраіны.
Спэцслужбы Ўкраіны прадухілілі другую спробу выкраданьня і забойства былога старэйшага лейтэнанта расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі Ільлі Багданава.
«Затрыманыя тры асобы, у тым ліку і дэпутат Харкаўскай абласной рады. Усе яны ёсьць грамадзянамі Ўкраіны», — паведаміў сёньня на брыфінгу кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак.
Удзел Беларусі ў міратворчай місіі на Данбасе для Ўкраіны ёсьць непрымальным. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Дэніел Бэр заяўляе пра магчымасьць наступу прарасейскіх баевікоў на Марыюпаль і яго ваколіцы.
Памочнік старшыні ўкраінскай памежнай службы — прэс-сакратар Алег Слабадзян заявіў, што ведамства не фіксуе вялікіх патокаў зброі і боепрыпасаў на ўкраінска-беларускай мяжы.
Загрузіць яшчэ