Разгон студэнтаў на Майдане 30 лістапада 2013. Расстрэл мітынгоўцаў на вуліцы Інстытуцкай 20 лютага 2014. Забойства Сяргея Нігаяна, Міхася Жызьнеўскага, Рамана Сеніка, выкраданьне Ігара Луцэнкі і выкраданьне і забойства Юрыя Вярбіцкага 22 студзеня 2014 — гэта рэзанансныя справы Майдану. Ёсьць больш за восем дзесяткаў іншых эпізодаў. Усе яны ўмоўна аб’яднаныя ў адну вялікую «Справу Майдану», а расьсьледуе яе адзіны сьледчы цэнтар, дэпартамэнт спэцыяльных расьсьледаваньняў Украіны.
Аб маштабах «Справы Майдану» больш гавораць лічбы. Калі паглядзець толькі на некаторыя зь іх, у прыватнасьці, на колькасьць сьведак, становіцца зразумела, што да фіналу яшчэ далёка. У «Справе Майдану» іх 9500.
Пракуроры кажуць, што суды па справах Майдану могуць працягвацца яшчэ ня менш за два гады. На тое, каб прыцягнуць да адказнасьці не выканаўцаў, а тых, хто аддаваў злачынныя загады — экс-чыноўнікаў, трэба яшчэ больш часу.
«Справа Майдану» налічвае 89 крымінальных справаў:
— У іх расьсьледуюць забойства 91 чалавека (78 мітынгоўцаў і 13 сілавікоў).
— Пацярпелымі зьяўляюцца 1973 удзельнікаў акцый пратэсту і каля 900 сілавікоў.
— У справе прыкладна 9500 сьведак і 193 падазраваных. Зь іх у вышуку — 77.
— 30 спраў ужо разглядаюцца ў судах. За тры гады вынесеныя 9 прысудаў, але толькі адзін чалавек адбывае пакараньне ў калёніі. Астатнія маюць умоўны тэрмін.
— 13 чалавек чакаюць пачатку разгляду судовай справы або прысудаў.
— На дадзены момант 35 сьледчых расьсьледуюць усе крымінальныя справы.
Самае папулярнае
1