Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў указ пра вайскова-цывільныя адміністрацыі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб стварэньні вайскова-цывільных адміністрацыяў (ВЦА) у трох паселішчах Данбасу. Як паведамляецца на сайце кіраўніка Ўкраіны, новыя вайскова-цывільныя адміністрацыі ствараюцца ў горадзе Залатое і вёсцы Кацярынаўка ў Луганскай вобласьці і ў пасёлку Зайцава ў Данецкай вобласьці.

Сярод абавязкаў новых часовых органаў кіраваньня — супрацьдзеяньне дывэрсіям і тэрактам.

Вярхоўная рада Украіны прыняла ў 2015 годзе закон, які дазваляе прэзыдэнту ствараць у прыфрантавых раёнах Данбасу вайскова-цывільныя адміністрацыі — замест мясцовых радаў, дэпутаты якіх, паводле Парашэнкі, зьбеглі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG