Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украінскі дывэрсант» заявіў пра катаваньні пасьля затрыманьня ў Крыме


Яўген Паноў у судзе
Яўген Паноў у судзе

Грамадзянін Украіны Яўген Паноў, які абвінавачваецца ў Расеі ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме, накіраваў кіраўніку Сьледчага камітэту Аляксандру Бастрыкіну заяву аб катаваньнях. Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на копію дакумэнта, перададзеную адвакатам Дзьмітрыем Дзінзе.

У заяве Паноў расказвае пра катаваньні супрацоўнікамі расійскіх спэцслужбаў пасьля затрыманьня ў жніўні ў Крыме. Паводле ўкраінца, на працягу шасьці дзён яго катавалі з асаблівай жорсткасьцю. Білі жалезнай трубой, зацягвалі кайданкі ззаду да здранцьвеньня рук, падвешвалі за кайданкі, катавалі электрычным токам, выводзілі нібыта на расстрэл. Паноў патрабуе прыцягнуць вінаватых у катаваньнях да крымінальнай адказнасьці.

У Маскве ў сьледчым ізалятары «Лефортава», дзе цяпер знаходзіцца Паноў, супрацоўнікі ФСБ працягваюць аказваць на яго ціск, патрабуючы адмовіцца ад паслуг адвакатаў і наведваньня консулам Украіны. За непадпарадкаваньне Панову пагражаюць 20-гадовым тэрмінам, сказаў ягоны адвакат.

У панядзелак Лефортаўскі суд Масквы падоўжыў Яўгену Панову і іншаму абвінавачванаму ў справе «ўкраінскіх дыверсантаў», Андрэю Захцею, тэрміны ўтрыманьня пад вартай да 7 сакавіка. Ягоны адвакат заявіў, што будзе дамагацца завядзеньня справы пра факт катаваньняў Панова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG