Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч адмовіўся ехаць на допыт у Кіеў


Адвакат былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Віталь Сярдзюк перадаў у генэральную пракуратуру краіны заяву аб тым, што яго падабаронны не зможа прыйсьці на допыт. Былога кіраўніка дзяржавы падазраюць у дзяржаўнай здрадзе ў сувязі з падзеямі 2014 году на кіеўскім Майдане.

Як распавёў адвакат агенцтву Інтэрфакс-Украіна, заява была пададзена ў пракуратуру "у інтарэсах Віктара Януковіча і па яго даручэньні". У ёй сказана, што экс-прэзыдэнт, які пакінуў краіну ў пачатку 2014 году, гатовы адказваць на пытаньні сьледзтва "па месцы знаходжаньня ці ў рэжыме відэаканфэрэнцыі". Адной з "паважных прычын", па якой Януковіч асабіста ня можа зьявіцца ў пракуратуру, Сярдзюк назваў наяўнасьць пагрозы жыцьцю Януковіча і няздольнасьць дзяржавы забясьпечыць бясьпеку экс-прэзыдэнта.

На мінулым тыдні суд дапытаў былога прэзыдэнта Ўкраіны па справе аб пяці былых байцах спэцпадразьдзяленьня «Беркут», фігурантах справы аб расстрэлах на Майдане. Допыт адбыўся ў рэжыме відэаканфэрэнцыі, Януковіч знаходзіўся ў Растове-на-Доне.

Аб выкліку былога кіраўніка дзяржавы на допыт на мінулым тыдні, 29 лістапада, паведаміла генэральная пракуратура Украіны. Былы прэзыдэнт стаў падазраваным па двух артыкулах крымінальнага кодэксу Ўкраіны – яны тычацца дзяржаўнай здрады і замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы. Позвы былі накіраваны на адрасы ў Кіеве, Кіеўскай вобласьці і ў расейскім Растове-на-Доне.

Віктар Януковіч зьяўляецца фігурантам некалькіх крымінальных спраў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, аб перавышэньні iм паўнамоцтваў з лістападу 2013 па люты 2014, аб масавых забойствах актывістаў Майдана, а таксама па факце захопу ім дзяржаўнай улады ў 2010 годзе. Януковіч зьбег з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў удзельнікаў пратэстаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён хаваецца на тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG