Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцэйская перастрэлка пад Кіевам: загінулі пяцёра паліцыянтаў


Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка распавёў, што на Кіеўшчыне ў вёсцы Князевічы ўначы 4 сьнежня ў выніку перастрэлкі паміж супрацоўнікамі дзяржаўнай службы аховы і паліцэйскімі загінулі пяць чалавек.

Паводле яго дадзеных, супрацоўнікі крымінальнага вышуку атрымалі інфармацыю, што група, якая рабавала дамы кіяўлян і жыхароў Кіеўскай вобласьці, плянуе яшчэ адно рабаваньне ў Князевічах. На месца выехала група сілавікоў.

«На адной з вуліц вёскі Князевічы ў прыватным доме былі паліцэйскія выведнікі, задача якіх — сачыць за сытуацыяй і падаць каманду на затрыманьне бандытаў. Плянавалася клясычнае затрыманьне банды рабаўнікоў у той момант, калі яны будуць спрабаваць пачаць рэалізацыю злачыннай задумы», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Герашчанка адзначае, што ў гэты час у суседніх дамах аўтаматычна спрацавала ахоўная сыгналізацыя, пасьля чаго на месца прыбыў нарад дзяржслужбы аховы, які заўважыў і затрымаў двух паліцэйскіх выведнікаў.

«У той жа час, група захопу, верагодна, вырашыла, што супрацоўнікі выведкі патрапілі ў бяду, захопленыя злачынцамі, якія іх выявілі, і выехалі на мікрааўтобусе на вуліцу, дзе супрацоўнікі ДСА затрымалі паліцэйскіх выведнікаў. Паміж супрацоўнікамі службы і групай захопу адбылася страляніна», — напісаў дарадца кіраўніка МУС.

Ён адзначае, што ў выніку перастрэлкі загінулі двое супрацоўнікаў дзяржслужбы аховы, двое паліцэйскіх выведнікаў і супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня КАРД (Корпус апэратыўнага раптоўнага дзеяньня) які ўваходзіў у склад групы захопу.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG