Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Амстэрдама вырашыў аддаць калекцыю скіфскага золата з Крыма Ўкраіне


Акруговай суд Амстэрдама пастанавіў вярнуць Украіне калекцыю скіфскага золата, вывезеную з крымскіх музэяў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Агенцтва адзначае, што пры вынясеньні вэрдыкту суд кіраваўся тым, што Крым не зьяўляецца краінай і ня можа заяўляць пра сваё права на абʼекты мастацтва. На момант перадачы калекцыі ў Нідэрлянды Крым зьяўляўся часткай Украіны, таму мясцовыя музэі павінны былі падпарадкоўвацца мясцоваму заканадаўству. Украінскі суд, у сваю чаргу, раней палічыў законным патрабаваньне міністэрства культуры вярнуць экспанаты ў Кіеў.

Калекцыя скіфскага золата была вывезена з Крыму на выставу ў археалягічны музэй у Амстэрдаме ў пачатку лютага 2014 году, яшчэ да таго, як паўвостраў быў анэксаваны Расеяй. Усяго ў калекцыі каля дзьвюх тысяч артэфактаў, у тым ліку такія, што ня маюць аналягаў у сьвеце.

Афіцыйны Кіеў запатрабаваў вяртаньня калекцыі ва Ўкраіну, заявіўшы, што экспанаты зьяўляюцца «нацыянальным здабыткам Украіны». Расея, у сваю чаргу, настойвала на вяртаньні экспанатаў у Крым, бо пагадненьне аб правядзеньні выставы падпісвалася з крымскімі музэямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG