Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Большасьць беларускіх наймітаў ваююць на баку «ДНР» і «ЛНР»


Аляксей Фокаў, прарасейскі сэпаратыст ва Ўкраіне

Паводле кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча, як мінімум 171 грамадзянін краіны падазраецца ў найміцтве на тэрыторыі Ўкраіны.

«На гэты момант галоўным упраўленьнем барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС устаноўлены 171 грамадзянін, у дачыненьні да якога ёсьць зьвесткі пра ўдзел у баявых дзеяньнях за матэрыяльнае ўзнагароджаньне, гэта значыць найміцтва», — паведаміў «РИА Новости» Шалькевіч.

Ён адзначыў, што ў асноўным гэтыя грамадзяне ваявалі альбо працягваюць ваяваць за абодвух бакоў узброенага канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны, але большая іх частка — на баку самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Нядаўна ў заканадаўства Беларусі былі ўнесеныя зьмены, у адпаведнасьці зь якімі ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншай дзяржавы, нават без прыкмет найміцтва, зьяўляецца крымінальным злачынствам.

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG