Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін расейскі блогер просіць Украіну пра палітычны прытулак


Сёньня ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін расейскі блогер завіў пра жаданьне атрымаць ва Ўкраіне статус уцекача.

Як паведамілі Радыё Свабода ў Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, у часе памежнага кантролю аднаго з расейцаў выявілі адсутнасьць у яго пашпарту грамадзяніна Расеі для замежных паездак, што рабіла немагчымым яго пропуск празь дзяржаўную мяжу Ўкраіны.

«46-гадовы мужчына зьвярнуўся да памежнага нараду з заявай пра жаданьне атрымаць статус уцекача ва Ўкраіне. У размове з памежнікамі ён заявіў, што зьяўляецца блогерам, а за сваю актыўную грамадзянскую дзейнасьць і рэлігійную прыналежнасьць падвяргаўся ў Расеі перасьледу», — паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

Украінскія памежнікі аформілі належныя дакумэнты і накіравалі расейца, прозьвішча якога не называецца, ва ўпраўленьне Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны ў Чарнігаўскай вобласьці, дзе і маюць ўхваліць адпаведнае прававое рашэньне пры наяўнасьці падстаў.

На працягу 2016 году да Ўкраіны зьвярнуліся 54 грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі з просьбай прызнаць іх уцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне. Пасьля разгляду зваротаў статус уцекача атрымалі 4 расейцы, і яшчэ 10 грамадзянам была нададзеная дадатковая абарона. У верасьні расейскі блогер Мікалай Малуха атрымаў украінскае грамадзянства.

У жніўні на гэтым жа пункце пропуску з аналягічнай заявай да ўкраінскіх уладаў зьвярнуўся расейскі актывіст Раман Растоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG