Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары заклікалі Трампа да жорсткіх крокаў у бок Расеі з-за Ўкраіны


Група з 12 рэспубліканскіх і 15 дэмакратычных сэнатараў ЗША падпісалі ліст да абранага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, заклікаючы яго заняць жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі за тое, што яны называюць «баявым захопам тэрыторыі» ва Ўкраіне.

Зварот сэнатараў цытуе агенцтва Reuters. «У сувязі з агрэсіяй Расеі, якая працягваецца, і неаднаразовай адмовай паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны і сувэрэннае права абіраць уласны лёс, мы таксама паўтараем наш заклік да ЗША, каб узмацніць палітычную, эканамічную і вайсковую падтрымку Ўкраіне», — гаворыцца ў лісьце групы сэнатараў, якую ўзначальвае сэнатар-дэмакрат Рычард Дурбін і рэспубліканец Роб Портман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG