Басманны суд Масквы ў чацьвер арыштаваў чатырох чалавек, затрыманых у Маскве на несанкцыянаванай акцыі пратэсту 26 сакавіка. Іх абвінавацілі ў зьбіваньні паліцыянтаў.
У ацэнцы заходніх палітычных камэнтатараў і аналітыкаў, візыт дзяржаўнага сакратара ЗША Рэкса Тылерсана ў Маскву 12 красавіка не палепшыў адносін паміж дзьвюма звышдзяржавамі.
Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што Расея павінна выплаціць сваякам загінулых пры захопе школы ў Беслане 2,95 мільёна эўра.
Сёньня ў Маскве пройдуць чарговыя беларуска-расейскія перамовы ў нафтагазавых пытаньнях. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
Паліцыя бясьпекі Эстоніі затрымала грамадзяніна Расеі, які працаваў на Галоўнае выведвальнае ўпраўленьне РФ.
У Дзяржаўную думу Расеі 11 красавіка паўторна ўнесьлі законапраект пра значнае пашырэньне паўнамоцтваў паліцыі. Падобны законапраект уносілі два гады таму, але тады не разгледзелі.
Бізнэсмэн Алішэр Усманаў заявіў, што абмяняў набыты для сваёй сястры участак зь сядзібай у падмаскоўным пасёлку Знаменскае на 12 гектараў зямлі фонду «Соцгоспроект» на Рублёўскай шашы, побач са сваім домам.
У Сырыі ў выніку мінамётнага абстрэлу загінулі двое расейскіх вайскоўцаў, яшчэ адзін паранены, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Міністэрства абароны Расеі.
У Сырыі 9 красавік загінуў расейскі кантрактнік Ігар Завідны. Яго накрыла мінамётным агнём, распавёў агенцтву РБК брат загінулага яго брат-блізьнюк Яўгені Завідны.
У Маскве суд на два месяцы арыштаваў выкладчыка матэматыкі Дзьмітрыя Багатава, падазраванага ў закліках да тэрарызму і масавых беспарадкаў падчас няўзгодненай акцыі пратэсту ў сталіцы 2 красавіка.
Польская ўрадавая камісія сьцьвярджае, што самалёт з прэзыдэнтам Польшчы праз выбух пачаў распадацца яшчэ ў паветры перад тым, як разьбіўся ля Смаленску ў 2010 годзе, у выніку чаго загінулі ўсе людзі на борце.
Згодна з законам, пры рэгістрацыі ў расейскіх сацсетках карыстальнікам давядзецца падаваць пашпартныя дадзеныя, а дзецям да 14 гадоў уваход у сацсэткі забароняць зусім, «незалежна ад грамадзянства».
Кіраўнік МЗС Брытаніі Борыс Джонсан адмяніў візыт у Расію, прызначаны на 10 красавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце зьнешнепалітычнага ведамства Злучанага каралеўства.
Зь Беларусі дэпартаваны грамадзянін Расеі Аляксей Паліховіч, які быў затрыманы ў Менску 25 сакавіка. Нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі маладому чалавеку прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
Расейскія палітыкі зьмянілі сваё стаўленьне да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пасьля ягонага загаду аб ракетным удары на сырыйскую авіябазу ў правінцыі Хомс. Лідэр фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай Думе Генадзь Зюганаў заклікаў дэпутатаў скончыць з «трампаманіяй».
Па справе аб тэракце ў пецярбурскім мэтро затрыманыя восем чалавек, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі. Шасцёра з іх затрыманыя ў Пецярбургу, два — у Маскве.
Андрэй Нікіцін, якога ў шэрагу расейскіх СМІ ў першыя гадзіны пасьля выбуху ў мэтро Санкт-Пецярбургу назвалі тэрарыстам, пагутарыў з карэспандэнтам Свабоды.
У Хакасіі будаўнікі, якія будуюць дамы для пацярпелых падчас пажару вясной 2015 году, абвясьцілі галадоўку, бо не атрымалі заробак.
У цэнтры Растову-на-Доне адбыўся выбух. Пацярпеў адзін чалавек.
ЗША дэпартавалі ў сераду асуджанага за шпіянаж супрацоўніка Службы замежнай выведкі Расеі (СВР) Яўгена Буракова, які правёў больш за два гады ў амэрыканскай турме.
Чарговае пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады пройдзе ў Бішкеку 14 красавіка. Такое рашэньне прынятае 5 красавіка на пасяджэньні Рады Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Злучаныя Штаты прыгразілі Радзе Бясьпекі ААН аднабаковымі дзеяньнямі, калі яна ня прыме калектыўнага рашэньня па сытуацыі ў Сырыі. Пра гэта на пасяджэньні Рады заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША Нікі Хэйлі.
Стан траіх — вельмі цяжкі, яшчэ шасьцёра знаходзяцца ў цяжкім стане, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Падчас творчай вечарыны ў Варонежы расейскі тэлевядоўца Ўладзімір Познэр прызнаўся ва ўжываньні і спробе вырасьціць марыхуану ў сябе на дачы ў Падмаскоўі, а таксама заклікаў легалізаваць наркотыкі.
Дума адмовілася праводзіць парлямэнцкае расьсьледаваньне ў сувязі з магчымай датычнасьцю да карупцыі старшыні ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Асоба Акбаржона Джалілава, падазраванага ў выкананьні тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбургу, пацьверджана экспэртызай ДНК. Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости».
Да 72 узрасла колькасьць ахвяраў меркаванай хімічнай атакі 4 красавіка ў сырыйскім горадзе Хан-Шайхун, які ўтрымліваюць узброеныя атрады апазыцыі.
У Чачні затрыманых гомасэксуалістаў ўтрымліваюць у сакрэтнай турме ў горадзе Аргун. Пра гэта піша «Новая газета» са спасылкай на сьведчаньні відавочцаў.
Блогхостынг LiveJournal («Жывы Журнал») з 4 красавіка увёў новае карыстальніцкае пагадненьне, якое забараняе блогерам публікаваць палітычную агітацыю. На зьмены ў пагадненьні карыстальніка зьвярнула ўвагу інтэрнэт-выданьне Meduza.
Раней паведамлялася пра 11 загінулых, а цяпер стала вядома, што яшчэ трое памерлі ад траўмаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе расейцам, што трапілі пад санкцыі, не даваць справаздачы аб даходах і не плаціць падаткаў у Расеі ў асаблівых выпадках. Закон дзейнічае заднім днём — зь 1 студзеня 2014 году.
У Расеі апублікаваныя сьпісы загінулых і параненых у выніку тэакту 3 красавіка ў мэтро ў Санкт-Пецярбургу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўрэгуляваў з Аляксандрам Лукашэнкам спрэчныя пытаньні ў нафтагазавай сфэры. Пра што яшчэ дамовіліся кіраўнікі краінаў? Афіцыйна паведамляецца пра наступнае.
У штаб-кватэры ФБР у Вашынгтоне плянуюць стварыць адмысловае падразьдзяленьне для каардынацыі расьсьледаваньня магчымага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія выбары. Пра гэта паведамляе газэта Financial Times са спасылкай на крыніцы. Агент ФБР распавёў, што гэтыя пляны таксама азначаюць «павелічэньне рэсурсаў».
На адной са станцыяў мэтрапалітэну ў Санкт-Пецярбургу прагрымеў выбух, загінулі прынамсі 10 чалавек.
Генэральная пракуратура Польшчы абвінаваціла расейскіх дыспэтчараў і «трэцюю асобу» у правакаваньні крушэньня самалёта Ту-154 прэзыдэнта Леха Качынскага пад Смаленскам у 2010 годзе.
Дакумэнт падпісалі ў панядзелак у Кішынёве прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон і старшыня Калегіі Эўразійскай Эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Сарґсьян. Падпісаньне адбылося падчас форуму ЭўрАзЭС, які праходзіць у Кішынёве.
Паводле дадзеных дасьледаваньня грамадзкай думкі, амаль чвэрць расейцаў (24 адсоткі) заявілі, што ў некаторых выпадках дзеля інтарэсаў дзяржавы можна пагадзіцца з ушчамленьнем правоў грамадзян.
Падкантрольны Крамлю Чыгуначны раённы суд Сімферопаля 3 красавіка разгледзіць справу крымскага журналіста, аўтара Радыё Свабода Міколы Семяны.
Ён быў раней шпіталізаваны ў клініку ў ЗША ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс апэрацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе паэту ампутавалі нагу.
Украіну могуць пазбавіць права ўдзельнічаць у конкурсе Эўрабачаньне з прычыны забароны СБУ на ўезд у краіну расейскай сьпявачцы Юліі Самойлавай.
Журналісты Mediapart — парталу, якія займаюцца расьсьледаваньнямі, атрымалі доступ да дакумэнтаў, паводле якіх ультра-правая партыя «Нацыянальны фронт» мінулым летам разглядала магчымасьць атрыманьня крэдыту ад расейскага банку.
Настаўнік з Томску назваў сваіх вучняў, якія выйшлі на мітынг супраць карупцыі, «лібэрал-фашыстамі» і «здраднікамі». Адзін зь іх адказвае: «Мы паважаем іншае меркаваньне, але гэта наша жыцьцё і наша краіна. Мы хочам, каб нас пачулі».
Расейскі тэлеканал НТВ выразаў з тэлевэрсіі ўручэньня прэміі «Ніка» словы рэжысёраў Аляксея Красоўскага і Віталя Манскага, а таксама актрысы Алены Карэневай пра палітычную сытуацыю ў Расеі.
Прэм’ер-міністры дзьвюх краінаў Андрэй Кабякоў і Дзьмітрый Мядзьведзеў ня здолелі дамовіцца ў справе вырашэньня газавай спрэчкі.
Суд у Казані пастанавіў спагнаць з Міністэрства фінансаў Расеі 20 тысяч расейскіх рублёў на карысьць пацярпелага за 21 удар электрашокерам ў аддзяленьні паліцыі.
У Пецярбургу «дальнабойнікі» ўзялі пад ахову сямʼю арыштаванага лідэра Абʼяднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін надзяліў Фэдэральную службу аховы (ФСА) правам адбіраць зямельныя ўчасткі для дзяржаўных патрэб Расеі.
Гэта не адзіныя іншаземцы, якіх у мінулыя выходныя затрымалі ў Беларусі. Вядома пра брытанскага журналіста Філіпа Ўорыка, зь якога зьдзекаваліся ў пастарунку.
На 30 сакавіка ў Маскве заплянаваныя перамовы Андрэя Кабякова і Дзьмітрыя Мядзьведзева — прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскага ўраду.
Загрузіць яшчэ