Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Расеяй Крыме судзяць журналіста Радыё Свабода


Мікола Семяна
Мікола Семяна

Падкантрольны Крамлю Чыгуначны раённы суд Сімферопаля 3 красавіка разгледзіць справу крымскага журналіста, аўтара Радыё Свабода Міколы Семяны. Абарона хадайнічала аб забесьпячэньні даступнасьці і галоснасьці судовага працэсу, суд 20 сакавіка перанёс слуханьні на два тыдні. Перад пачаткам слуханьняў Семяна заявіў журналістам, што не прызнае віны.

Таксама ён адзначыў, што ў яго «не было ні найменшага намеру заклікаць да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі», у чым яго вінавацяць. Па словах Семяны, яго матэрыялы ўтрымлівалі «заклік не да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расейскай Фэдэрацыі, паколькі яе парушыў сам Савет Фэдэрацыі Расеі, далучыўшы да сябе тэрыторыю Крыму». «А гэта заклік да аднаўленьня цэласнасьці і Расейскай Фэдэрацыі, і Ўкраіны як суседніх дзяржаў», — сказаў журналіст Мікола Семяна.

Справа ў дачыненьні да Міколы Семяны была ўзбуджаная вясной мінулага году. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, журналіст парушыў расейскае заканадаўства ў артыкуле пра блякаду Крыму з украінскага боку. Сам Семяна настойвае, што рэалізоўваў сваё права на «свабоду слова».

Абарона Міколы Семяны, Міжнародная і Эўрапейская фэдэрацыі журналістаў, а таксама офіс прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова заклікалі ФСБ Расеі выпусьціць журналіста з Крыму на лячэньне, але станоўчага адказу яны не атрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG