Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб тэракце ў Пецярбургу затрыманыя 8 чалавек


Па справе аб тэракце ў пецярбурскім мэтро затрыманыя восем чалавек, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі. Шасцёра з іх затрыманыя ў Пецярбургу, два — у Маскве.

Сьцьвярджаецца, што пры ператрусе ў іх кватэрах знайшлі такое ж выбуховае прыстасаваньне, як і бомба, якая ня выбухнула і была знойдзеная 3 красавіка на станцыі «Плошча Паўстаньня» у Пецярбургу. Ведамства не ўдакладняе, як менавіта затрыманыя датычныя да тэракту.

У чацьвер у жылым доме ў Пецярбургу было знойдзена і абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне; затрыманыя трое выхадцаў зь Сярэдняй Азіі.

Паводле сьледчых, выбух у мэтро зрабіў ураджэнец Кіргізстану з расейскім грамадзянствам Акбаржон Джалілаў.

3 красавіка ў вагоне мэтро ў Пецярбургу адбыўся тэракт, загінулі 14 чалавек і каля 50 — параненыя. Ніводная групоўка пакуль не ўзяла адказнасьць за тое, што адбылося. У Маскве і Пецярбургу 5 і 6 красавіка прайшлі масавыя акцыі памяці ахвяраў тэракту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG