Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета»: у Чачні затрыманых геяў катуюць у сакрэтнай турме


Акцыя пратэсту супраць перасьледу геяў у Чачні

У Чачні затрыманых гомасэксуалістаў ўтрымліваюць у сакрэтнай турме ў горадзе Аргун. Пра гэта піша «Новая газета» са спасылкай на сьведчаньні відавочцаў.

Як паведамляе выданьне, у канцы лютага паліцыя затрымала мужчыну ў стане наркатычнага ап’яненьня і праверыла яго тэлефон. У ім паліцыянты выявілі «фатаграфіі і відэаролікі інтымнага зьместу» і «дзясяткі кантактаў мясцовых геяў», што прывяло да першай хвалі перасьледу.

Ананімны інфарматар газэты распавёў, што сам быў затрыманы і знаходзіўся ў зьняволеньні ў сакрэтнай турме ў Аргун. Паводле мужчыны, яго і іншых зьняволеных катавалі токам і зьбівалі палкамі, патрабуючы выдаць кантакты іншых геяў.

Іншы суразмоўца выданьня, які цяпер знаходзіцца за мяжой, распавёў, што нягледзячы на тое, што плаціў паліцыянтам на працягу некалькіх гадоў дзясяткі тысяч у месяц, яго пэрыядычна забіралі ў аддзел, зьбівалі, катавалі токам, зьдзекаваліся і прыніжалі, каб ён назваў імёны іншых геяў .

Паводле словаў відавочцаў, ініцыятарамі перасьледу сэксуальных меншасьцяў былі старшыня парлямэнту Чачні Магамед Дауд («Лорд») і начальнік аддзела МУС па Аргуну Аюб Катаеў. Менавіта Дауд прысутнічаў пры вызваленьні затрыманых і пры перадачы іх сваякам«, — паведамляе газэта, адзначаючы, што іх адпускалі «за велізарны выкуп».

1 красавіка «Новая газета» апублікавала дадзеныя расьсьледаваньня, з якога вынікае, што ў Чачні разгарнулі кампанію гвалту і перасьледу людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

XS
SM
MD
LG