Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі паэт Яўгеній Еўтушэнка памёр на 85-м годзе жыцьця


Ён быў раней шпіталізаваны ў клініку ў ЗША ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс апэрацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе паэту ампутавалі нагу.

84-гадовы Еўтушэнка — аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на многія мовы сьвету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысэр, сцэнарыст, публіцыст і актор. У 1963 году Еўтушэнка быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.

У 1991 годзе паэт разам зь сям’ёй зьехаў у ЗША, дзе стаў выкладаць ва ўнівэрсытэце ў горадзе Талса. Там ён жыў да цяперашняга часу, пры гэтым рэгулярна выступаючы ў Расеі.

Яўгеній Еўтушэнка ня раз заяўляў, што ён моцна зьвязаны зь Беларусьсю, паколькі ягоная маці — беларуска. У 2011 годзе ён выступаў у падтрымку арыштаванага і асуджанага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, паэта Ўладзімера Някляева, зь якім сябраваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG