«У ходзе расьсьледаваньня ўстаноўлена дачыненьне да зьдзяйсьненьня злачынства, прадугледжанага артыкулам 318 КК РФ (ужываньне гвалту ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады) Аляксандра Шпакава 1977 г. н., Станіслава Зімаўца 1985 г. н., Юрыя Кулія 1989 г. н. і Андрэя Касых 1986 г. н.», – сказала прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі Сьвятлана Пятрэнка.
«Усе яны былі затрыманыя супрацоўнікамі МУС Расеі. Ім прад’яўлена абвінавачаньне», – дадала яна.
Пакараньнем па артыкуле 318 Крымінальнага кодэксу Расеі можа быць штраф у памеры да дзьвюхсот тысяч расейскіх рублёў альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў у выпадку, калі нанесеныя траўмы не ўяўляюць небясьпекі для жыцьця і здароўя, і да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі, калі нанесеныя траўмы пагражалі жыцьцю або здароўю пацярпелага.
26 сакавіка ў дзясятках расейскіх гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі супраць карупцыі, пасьля якіх былі затрыманыя сотні чалавек. Паводле розных ацэнак, у несанкцыянаванай акцыі ў Маскве прынялі ўдзел ад 10 тысяч да 50 тысяч чалавек, а на самім мітынгу, паводле афіцыйных дадзеных паліцыі, былі затрыманыя каля 500 чалавек.
Чатырох удзельнікаў пратэсту ў Маскве абвінавацілі ў зьбіцьці паліцыянтаў

Басманны суд Масквы ў чацьвер арыштаваў чатырох чалавек, затрыманых у Маскве на несанкцыянаванай акцыі пратэсту 26 сакавіка. Іх абвінавацілі ў зьбіваньні паліцыянтаў.
Самае папулярнае
1