Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце колькасьць ахвяраў меркаванай хімічнай атакі ў Сырыі


Адзін з пацярпелых пры меркаваным хімічным нападзе ў Сырыі (4 красавіка 2017)

Да 72 узрасла колькасьць ахвяраў меркаванай хімічнай атакі 4 красавіка ў сырыйскім горадзе Хан-Шайхун, які ўтрымліваюць узброеныя атрады апазыцыі. Паводле дадзеных «Сырыйскага цэнтру маніторынгу выкананьня правоў чалавека», палова загінулых — жанчыны і дзеці. Мясцовыя мэдыкі падазраюць, што быў ужыты нэрвова-паралітычны газ.

Расея, якая падтрымлівае рэжым Башара Асада, заявіла ў сераду, што 4 красавіка сырыйская авіяцыя нанесла ўдар па ўсходняй ускраіне гораду Хан-Шайхун, па складзе снарадаў з атрутнымі рэчывамі. Як заявіў прадстаўнік расейскага міністэрства абароны Ігар Канашэнкаў, названыя боепрыпасы вырабляліся «баевікамі-тэрарыстамі» і пастаўляліся ў Ірак і Сырыю.

Напярэдадні ЗША ўсклалі адказнасьць за хімічную атаку на рэжым Башара Асада.

Сёньня Рада Бясьпекі ААН разгледзіць падрыхтаваную заходнімі краінамі рэзалюцыю, якая асуджае ўжыцьцё небясьпечнай зброі ў Сырыі.

XS
SM
MD
LG