Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Брытаніі Борыс Джонсан адмяніў візыт у Расею


Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Кіраўнік МЗС Брытаніі Борыс Джонсан адмяніў візіт у Расію, прызначаны на 10 красавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце зьнешнепалітычнага ведамства Злучанага каралеўства.

Джонсан патлумачыў, што разьвіцьцё сытуацыі ў Сырыі змушае яго застацца для кансультацый напярэдадні сустрэчы G7. Пры гэтым ён выказаў шкадаваньне ў сувязі з падтрымкай Расеяй рэжыму Башара Асада.

«Разьвіцьцё сытуацыі ў Сырыі фундамэнтальна зьмяніла сітуацыю. Маім прыярытэтам цяпер будзе працяг кантактаў з ЗША і іншымі (саюзьнікамі) напярэдадні сустрэчы G7 10-11 красавіка — з мэтай арганізаваць скаардынаваную міжнародную падтрымку рэжыму спыненьня агню ... і інтэнсіўнага палітычнага працэсу», — гаворыцца ў заяве Джонсана.

Там таксама падкрэсьліваецца, што пляны ўзгоднены з кіраўніком Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рэксам Тылерсанам, і той наведае Маскву, «як і плянавалася, пасьля сустрэчы краін вялікай сямёркі» — 12 красавіка. Ён мае данесьці да расейцаў «ясную і скаардынаваную пазыцыю», падкрэсьлівае Джонсан.

Таксама ў заяве Джонсана падкрэсьліваецца: «Мы асуджаем тое, што Расея працягвае абараняць рэжым Асада, нават пасьля хімічнай атакі на нявінных цывільных асобаў. Мы заклікаем Расею зрабіць усё магчымае, каб зрабіць магчымым палітычнае вырашэньне канфлікту ў Сырыі і працаваць зь міжнароднай супольнасьцю, каб шакавальныя падзеі мінулага тыдня ніколі не паўтарыліся».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла агенцтву ТАСС, што Масква лічыць абсурднымі прычыны адмены візыту ў Расею кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі Борыса Джонсана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG