Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча абвінаваціла расейскіх дыспэтчараў у крушэньні Ту-154 пад Смаленскам


Катафалк вывозіць цела прэзыдэнта Леха Качынскага і яго жонкі Марыі з замку Вавэль для паўторнай экспэртызы.
Катафалк вывозіць цела прэзыдэнта Леха Качынскага і яго жонкі Марыі з замку Вавэль для паўторнай экспэртызы.

Генэральная пракуратура Польшчы абвінаваціла расейскіх дыспэтчараў і «трэцюю асобу» у правакаваньні крушэньня самалёта Ту-154 прэзыдэнта Леха Качынскага пад Смаленскам у 2010 годзе.

Пра гэта намесьнік генэральнага пракурора Польшчы Марэк Пашчэняк заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі, перадае польскі тэлеканал ТВН 24.

Паводле словаў пракурора, ужо сабраныя і здабытыя падчас сьледзтва доказы, якія дазволілі пракурорам сфармуляваць новыя абвінавачваньні супраць авіядыспэтчараў, а таксама трэцяй асобы, якая знаходзілася ў вежы кіраваньня палётамі, у наўмысным правакаваньні катастрофы, вынікам якой стала гібель вялікай колькасьці людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG