Уладзімер Гуленка дасьледаваў парамілітарныя фармаваньні, якія дзейнічалі падчас Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Мужчына прызнаў сябе вінаватым у нанясеньні наўмыснай шкоды абароненым кампутарам, змове, махлярстве з падлучэньнямі і крадзяжы асабістых дадзеных.
Прыватная амэрыканская кампанія Blue Origin упершыню ў сваёй гісторыі адправіла чалавека ў космас
Найбуйнейшы пастаўшчык воблачных сховішчаў Amazon Web Services (AWS) перастаў абслугоўваць кампанію NSO Group, пасьля таго як стала вядома, што яе праграмы выкарыстоўваліся для кібэратак на апазыцыйных актывістаў і журналістаў па ўсім сьвеце.
Штучнае сэрца, створанае францускай кампаніяй Carmat, імплянтавалі пацыенту ў Італіі ў чаканьні сэрца ад донара.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў панядзелак афіцыйна абвінаваціла ўлады Кітаю ва ўзломе сыстэмаў электроннай пошты карпарацыі Microsoft, якія выкарыстоўваюць многія найбуйнейшыя сусьветныя кампаніі, урады і вайсковыя падрадчыкі.
Праграма Pegasus ізраільскай кампаніі NSO Group выкарыстоўвалася для ўзлому смартфонаў, якія належаць журналістам, актывістам і кіраўнікам кампаній па ўсім сьвеце. Пра гэта пішуць Washington Post, Guardian і іншыя выданьні ў сумесным расьсьледаваньні.
Журналісты-дасьледчыкі вывучылі сьпіс з 50 тысяч тэлефонных нумароў зь дзесяткаў краін, за ўладальнікамі якіх маглі сачыць. У сьпісе — журналісткі з Азэрбайджану.
У офіс Hoster.by сілавікі прыйшлі 18 траўня. Рахункі кампаніі тады заблякавалі, а дырэктара Сяргея Павалішава затрымалі, ён да сёньня за кратамі.
Сайты, зьвязаныя з хакерскай групай REvil, зьніклі з даркнэту. Вашынгтон падазраваў групоўку ў сувязях з Крамлём, яна адказная за атакі на тысячы кампаніяў у краінах Захаду
Мільярдэр Рычард Брэнсан выканаў субарбітальны палёт на борце ракетапляна VSS Unity, створанага яго кампаніяй Virgin Galactic.
У беларускім стартап-хабе Imaguru зьявіліся больш за 300 стартапаў, што стварылі 3,5 тысяч працоўных месцаў. Па словах стваральнікаў, амаль за 8 гадоў працы праект прыцягнуў у беларускую эканоміку звыш 100 млн даляраў інвэстыцый, але быў вымушаны закрыць офіс у Менску пасьля ўмяшаньня сілавікоў.
Неўзабаве хабы зьявяцца і ў іншых эўрапейскіх гарадах.
Кібэратака на вытворцу праграмнага забесьпячэньня Kaseya, чый софт выкарысоўвала буйная швэдзкая сетка супэрмаркетаў Coop Sweden, а таксама мноства прадпрыемстваў у сфэры малога і сярэдняга бізнэсу па ўсім сьвеце, магла закрануць тысячы кампутараў у Нямеччыне.
Члены экіпажа новай кітайскай арбітальнай касьмічнай станцыі Лю Бамін і Тан Хунбо ў нядзелю правялі першую для сваёй краіны за 13 гадоў вылазку ў адкрыты космас.
Хакерская група, якая можа быць зьвязаная з Расіяй, атакавала каля 200 замежных кампаній з дапамогай праграмы-вымагальніка.
Пасьля 9 жніўня 2020 году з Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН звольнілі трох супрацоўнікаў за ўдзел у пратэстах.
Хакеры, якія працуюць на расейскую ваенную выведку ГРУ, з сярэдзіны 2019 году атакавалі сотні цэляў у ЗША і Эўропе, спрабуючы ўзламаць іх паролі мэтадам перабору і з дапамогай уразьлівасьцяў у праграмным забесьпячэньні.
Дзяўчат сярод беларускай моладзі на 21 тысячу больш, чым хлапцоў. Што кажуць лічбы пра беларускую моладзь.
Дзьмітры Гурскі, адзін з заснавальнікаў папулярнага прыкладаньня для жаночага здароўя Flo, расказаў, што зьехаў у Лёндан, дзе пачаў працаваць новы офіс кампаніі.
Стыкеры для мэсэнджару стварылі на аснове лістоў з-за кратаў.
Дапамагчы ў стварэньні мэханізму распазнаваньня беларускага маўленьня заклікаюць валянтэраў.
Беларуская кампанія Wargaming, вядомая распрацоўкай гульні World of Tanks, купіла 76 кватэр у навабудзе на праспэкце Канстытуцыі ў дзелавым цэнтры Вільні.
На плятформе «еЗдоровье» адкрыўся новы сэрвіс онлайн-кансультацый — дзеля дапамогі мэдыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.
Тры тайканаўты будуць цягам трох месяцаў працаваць на кітайскай арбітальнай станцыі «Нябесны палац», рыхтуючы яе да ўводу ў эксплюатацыю, інфармуе DW.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Сьледчы камітэт накіраваў зварот заснавальніку Telegram. Сілавікі зь Беларусі чакаюць, што Павел Дураў разьбярэцца з каналамі, якія СК лічыць «дэструктыўнымі».
Хакеры напалі на найбуйнейшага выдаўца відэагульняў — кампанію Electronic Arts.
Сусьветны ІТ-гігант Apple назваў створаны беларусамі сэрвіс Loona адным з пераможцаў прэстыжнай штогадовай прэміі Apple Design Awards.
Са сьпісу дазволеных праграмаў беларускі дзяржаўны тэлевізійны канал выключыла Нацыянальная рада ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня Ўкраіны.
Найбуйнейшы ў сьвеце мясаперапрацоўчы канцэрн JBS заплаціў хакерам пасьля кібэратакі выкуп памерам 11 мільёнаў даляраў.
250 мільярдаў даляраў вылучаць Злучаныя Штаты на высокатэхналягічныя вытворчасьці і навуковыя дасьледаваньні. Так Амэрыка спадзяецца не саступіць лідэрства ў галіне інавацый свайму галоўнаму канкурэнту — Кітаю.
У канцы 2021 Украіна плянуе вывесьці на арбіту свой спадарожнік «Січ-2-30». Калі ня браць пад увагу студэнцкія касьмічныя апараты, то гэты запуск павінен стаць першым для краіны за апошнія 10 гадоў.
Меркаваны выпадак прымяненьня такіх лятальных апаратаў у Лібіі апісаны ў дакладзе ААН.
Электрасеткі Беларусі маюць недастатковую прапускную здольнасьць, каб выкарыстоўваць электраэнэргію АЭС на бытавыя патрэбы.
Антыманапольны рэгулятар Францыі аштрафаваў карпарацыю Google на 220 мільёнаў эўра. Ведамства выявіла, што кампанія злоўжывала дамінуючым становішчам пры разьмяшчэнні онлайн-рэклямы.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў Маскву змагацца са злачыннымі групоўкамі, якія робяць кібэратакі супраць амэрыканскіх кампаній і аб’ектаў інфраструктуры, і не хаваць асоб, якія маюць дачыненьне да гэтых кібэратак.
Дзяржаўная інспэкцыя бясьпекі ядзернай энэргетыкі Літвы настойвае на прыпыненьні працы Беларускай АЭС, нягледзячы на выдадзеную напярэдадні ліцэнзію на прамысловую эксплюатацыю першага энэргаблёку.
Частка супрацоўнікаў ІТ-кампаніі Fibery праз палітычную сытуацыю ў краіне была вымушаная пакінуць Беларусь.
Армія абароны Ізраілю выкарыстала штучны інтэлект і супэркампутэры падчас апошняга канфлікту з ХАМАС у сэктары Газы.
Google працягваў зьбіраць інфармацыю пра месцазнаходжаньне сваіх карыстальнікаў, нават калі ўладальнікі смартфонаў адключалі перадачу зьвестак аб геалякацыі.
Улады Кітаю выпрабоўваюць тэхналёгіі дыстанцыйнага вызначэньня настрою на арыштаваных жыхарах уйгурскага паходжаньня.
Ліст быў напісаны ў 1946 годзе калегу-фізыку, які аспрэчваў некаторыя тэорыі.
Пасьля блякаваньня Tut.by і візыту сілавікоў у Hoster.by беларусы на заклік тэлеграм-каналаў паспрабавалі ў лістах да ICANN пераканаць сусьветнага рэгулятара дамэнных імёнаў пазбавіць Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі (ААЦ) права кіраваць дамэннай зонай .by.
У Беларусі вернуць увознае мыта на электрамабілі. На абмеркаваньні Эўразійскай эканамічнай камісіі Менск ня стаў падаваць заяўку на працяг ільготнага рэжыму, паведамляе выданьне «Коммерсант».
Раней Microsoft штрафавалі за навязваньне спажыўцам загадзя ўсталяванага Internet Explorer. Акрамя таго, на думку экспэртаў, браўзэр састарэў.
18 траўня ў рэдакцыю парталу Tut.bу і афіляваную кампанію Hoster.by прыйшлі сілавікі з Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Кітайскае нацыянальнае касьмічнае кіраўніцтва паведаміла аб першай у гісторыі краіны пасьпяховай пасадцы касьмічнага апарата на іншую плянэту.
Клонамі сайту рэдакцыя спрабавала застацца даступнай для чытачоў у Беларусі.
Загрузіць яшчэ