Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Telegram зьявіліся стыкеры з малюнкамі беларускіх палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота

Стыкеры для мэсэнджару стварылі на аснове лістоў з-за кратаў.

У Telegram цяпер можна карыстацца стыкерамі, створанымі на аснове малюнкаў, якія палітычныя зьняволеныя ў Беларусі дасылалі на волю сваякам і сябрам.

Стыкеры створаныя дзякуючы праекту «Вольныя паштоўкі», які друкуе і дасылае паштоўкі з малюнкамі беларускіх палітвязьняў.

На 23 чэрвеня ў Беларусі 502 палітвязьні — раней у краіне ніколі не было такой вялікай колькасьці зьняволеных па палітычных прычынах. Шэраг зьняволеных скардзіцца ў тым ліку і на праблемы зь ліставаньнем — многім перадаюць лісты і пасылкі са спазьненьнем, некаторым на доўгі час перастаюць аддаваць паштоўкі і лісты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG