Адвакат Марк Фейгін напісаў у Твітэры, што ўкраінскія лекары наведалі Саўчанку.
14 сакавіка ў райцэнтры Капыль Менскай вобласьці адбыўся пікет, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. Пікет быў дазволены мясцовымі ўладамі — на 1 гадзіну на мясцовым стадыёне.
Шэсьцьдзясят адсоткаў перасяленцаў з Украіны, якія прыехалі на Гомельшчыну, жадаюць застацца ў рэгіёне на сталае жыхарства. Такі вынік апытаньня, праведзенага Ўправай Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі.
Прызнаны за мяжой і шмат разоў ушанаваны на міжнародных фэстывалях, усе дзесяць гадоў свайго існаваньня «Свабодны тэатар» жыве ў беларускім падпольлі.
Украінцы з акупаванага Крыму, якія адмовіліся ад прапановы атрымаць расейскае грамадзянства, распавялі пра жыцьцё пасьля так званага «рэфэрэндуму» (відэа падрыхтаванае ў межах праекту «Настоящее время»)
Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе, а цяпер палітвязень Мікола Статкевіч будзе бліжэйшым часам вылучаны кандыдатам на прэзыдэнта на выбарах 2015 году «Эўрапейскай кааліцыяй».
Падзеі і даты новага дня.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць тое, што ў Цьвярской вобласьці плянуюць адчыніць музэй Сталіна.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў з нагоды Дня Волі.
Юрыю Рубцову знайшлі працу, але не змаглі прымусіць падпісаць дамову, і яшчэ да заканчэньня працоўнага дня адвезьлі ў спэцкамэндатуру.
Журналіст паўночна-каўкаскай службы Радыё Свабода Лёма Чабаеў лічыць, што падазраваныя ў забойстве расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова маглі выконваць заданьне прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава. Але гэта не было ўзгоднена з Пуціным.
Распачаўся афіцыйны візыт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала П’етра Параліна. Прадстаўнік папы Рымскага прыбыў у Менск на запрашэньне дзяржаўных уладаў і правёў перамовы зь першымі асобамі краіны.
Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны 81-гадовы Леанід Краўчук даў інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода.
Некаторыя мэдыі Швэйцарыі тлумачаць гэтым адсутнасьць расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна на публіцы ў апошнія дні.
Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Беларусі 2010 году Рыгор Кастусёў у часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды заявіў, што шэсьць іншых апазыцыйных кандыдатаў езьдзілі на перамовы ў Крэмль.
Ролю ўкраінскіх валянтэраў у супраціве расейскай акупацыі высока ацэньваюць нават праціўнікі: па ўзроўні небясьпечнасьці іх ставяць у адзін шэраг з байцамі Нацыянальнай гвардыі.
Кніга пра Міхаіла Марыніча рыхтавалася пры ягоным жыцьці, але зьявіцца толькі праз паўгоду пасьля сьмерці.
Адсутнасьць Пуціна ў жывым эфіры расейскіх СМІ актыўна абмяркоўваецца і ў іншых выданьнях на Захадзе.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь дзяржсакратаром Ватыкана, кардыналам П’етра Паралінам заявіў пра жаданьне мець у Беларусі больш мясцовых каталіцкіх сьвятароў.
КНДР ажыцьцявіла запуск ракет у момант, калі ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць сумесныя вайсковыя манэўры.
У інтэрвію Свабодзе расейскі культурны дзяяч Марат Гельман разважае пра бязрадасныя пэрспэктывы Расеі пасьля забойства Барыса Нямцова і ўварваньня ва Ўкраіну.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая тычыцца забойства Барыса Нямцова і сытуацыі ў Расеі.
Беларускае кіраўніцтва разьлічвае, што Ватыкан дапаможа афіцыйнаму Менску наладзіць адносіны з Эўразьвязам, але магчымасьці Ватыкана абмежаваныя
У Віцебску чыноўніцу раённай адміністрацыі, якая не дазволіла апазыцыйны пікет, пакараюць не за забарону акцыі, а за тое, што напісала заяўнікам адмову не на той мове, на якой яны зьвярталіся.
З Сьвятланы Давыдавай зь Вязьмы зьнятыя ўсе абвінавачваньні і дадзенае права на рэабілітацыю, паведаміў яе адвакат Іван Паўлаў.
«Паміж Беларуссю і Ватыканам склаліся асаблівыя адносіны ўзаемаразуменьня і даверу», — заявіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей на сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана П’етра Паралінам.
Польшча правядзе стрэс-тэст свайго абароннага патэнцыялу ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне.
Кардынал П’етра Паралін, дзяржаўны сакратар Святога пасаду, прыляцеў у Менск з трохдзённым афіцыйным візытам.
Забітыя склады, малыя заробкі, звальненьні і беспрацоўе. Як цунамі расейскага крызісу пахавала пад сабой колішніх флягманаў магілёўскай прамысловасьці.
Якія тэмы, на ваш погляд, маюць стаць асноўнымі падчас шэсьця на Дзень Волі? Прыдумайце спокліч, намалюйце фарбамі або зрабіце ў фаташопе плякат і дашліце нам.
Урад Ісьляндыі абвясьціў, што скасоўвае заяўку аб далучэньні да Эўрапейскага зьвязу, пададзеную ў 2009 годзе.
Былы супрацоўнік ГРУ, радыёінжынэр Генадзь Краўцоў ужо 9 месяцаў знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Ковенскі акруговы суд прызнаў 84-гадовага Станіславаса Дрэлінгаса вінаватым у дачыненьні да генацыду і асудзіў яго да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў» разблякуе доступ да дзевяці інфармацыйных сайтаў у 11 краінах сьвету ў рамках барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце.
Журналістка Радыё Свабода Шахіда Якуб пагутарыла з дзьвюма жанчынамі, якія ваююць на Данбасе з розных бакоў фронту.
Групоўка расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца тэрыторыі Ўкраіны, складае каля 10 тысяч чалавек - лічыць экспэрт брытанскага інстытуту абаронных дасьледаваньняў.
Цэнтральны суд Гомеля аштрафаваў на 3,6 мільёна журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову — за выраб без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў «прадукцыі СМІ» для тэлеканалу «Белсат».
Беларусь супраціўляецца спробам расейскіх чыноўнікаў кантраляваць паток тавараў з Эўропы на беларускіх памежных пунктах.
«Той спосаб інтэграцыі расейскай нацыі, які спрабуюць насадзіць такія людзі, як патрыярх Кірыл, прывядзе да таго, што разваліцца расейская дзяржава», — камэнтуе Пол Гобл.
Дэмакратычныя і рэспубліканскія заканадаўцы сёньня ў Вашынгтоне падзеленыя як ніколі раней, але пагаджаюцца ў адным пытаньні: ЗША павінны даць баявую зброю Ўкраіне.
Дыпляматы розных краін сабраліся ў беларускай сталіцы, каб паспрабаваць урэгуляваць застарэлы канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху.
Пачаўся рух па вызначэньні кандыдата на пасаду генэральнага сакратара ААН. Многія вядомыя асобы кажуць пра тое, што настаў час замест «яго» абраць «яе».
У прыватнай кватэры, якую арандуюць магілёўскія праваабаронцы, міліцыя праводзіць ператрус.
У Ірляндыі занепакоеныя бясьпекай гомельскага праваабаронцы і яго сям’і, а ў Беларусі — ня надта.
Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка кажа, што мае новы доказ яе недатычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якую ёй інкрымінуюць ў Расеі.
Уладзімер Пуцін скасаваў свой удзел у сёньняшняй калегіі ФСБ Расеі. Расейскага кіраўніка на людзях ня бачылі з 5 сакавіка.
З 6 сакавіка Ўладзімер Пуцін не зьяўляецца на публіцы. Twitter выказвае свае вэрсіі.
Адзінае, на што пагадзіліся новыя ўласьнікі дзелавога выданьня і калектыў рэдакцыі, — стварыць камісію па рэдакцыйнай палітыцы.
Судзьдзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок аштрафаваў незалежную журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў.
Сёньня ў Менску праходзіць трэці раўнд перамоваў па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам.
Загрузіць яшчэ