Па выніках праведзеных сёньня ў Брусэлі трохбаковых перамоваў было пацьверджана, што ўкраінская кампанія «Нафтогаз» аплаціць расейскай кампаніі «Газпром» толькі тыя аб’ёмы прыроднага газу, якія пастаўлены праз ўзгодненыя з дзяржаўным холдынгам пункты прыёму.
Прадстаўнікі экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава» прыгразілі сьмерцю аднаму з заснавальнікаў сэрвісу мікраблогаў Джэку Дорсі, а таксама заклікалі ўсіх джыхадыстаў забіваць супрацоўнікаў Twitter
Прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Аляксандр Макаеў пакараны штрафам памерам 50 базавых велічыняў альбо 9 мільёнаў беларускіх рублёў.
Яе абвінавачвалі ў публікацыі нацысцкай сымболікі, бо на фатаграфіі фігуравалі нямецкія салдаты і сьцяг са свастыкай.
2 сакавіка пасьля 10 сутак арышту і галадоўкі за кратамі на волю выйшаў гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі. Аднак перш чым адпусьціць, міліцыянты амаль 40 хвілінаў вазілі актывіста па Гомелі.
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў грамадзкасьці за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў».
У Менску працягнуўся працэс над былым першым намесьнікам міністра лясной гаспадаркі Фёдарам Лісіцам, якога абвінавачваюць у карупцыйных злачынствах.
«Новая газета» апублікавала гутарку свайго карэспандэнта з расейскім вайскоўцам, які быў паранены ў баях пад Дэбальцавым і цяпер лечыцца ў шпіталі ў Данецку.
Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка прысвоіў зьняволенай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы званьне «Герой Украіны».
Паранены валянтэр Валеры Макееў сто дзён правёў у палоне сэпаратыстаў. У размове з Радыё Свабода ён апавядае, колькі плацяць сэпаратыстам, як за самаабвешчаныя рэспублікі ваююць чачэнцы і асэтыны і што за здачу пазыцый вайскоўцам прапаноўваюць мільёны даляраў.
Што казалі адзін пра аднаго Нямцоў і Лукашэнка – Радыё Свабода сабрала найбольш яскравыя выказваньні.
Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка, які прыехаў у Маскву ушанаваць памяць Барыса Нямцова, быў затрыманы і зьбіты паліцыяй. Пасьля вызваленьня ён даў інтэрвію Радыё Свабода.
Аляксандар Лукашэнка ніяк не адрэагаваў на забойства вядомага расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова: на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка Беларусі з гэтай нагоды нічога не сказана.
Міністэрства замежных справаў Украіны растлумачыла растыражаваную СМІ інфармацыю аб адклiканьнi амбасадара ў Маскве.
На думку сталага прадстаўніка Расеі пры ААН, гэты крок ставіць пад сумнеў намер Кіева выконваць менскія пагадненьні.
На пачатку гэтага году такім жа ордэнам Пуцін узнагародзіў таксама свайго памочніка Ўладзіслава Суркова і лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.
Андрэй Салдатаў лічыць, што забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова было праведзенае групай з высокай спэцпадрыхтоўкай.
Паводле Ганны Дурыцкай, яны зь Нямцовым сустрэліся ў кавярні ў ГУМе, пасьля чаго вырашылі прагуляцца да дома палітыка. Нічога падазронага, па словах жанчыны, да моманту забойства не адбывалася.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць на рэчавых кірмашах Віцебску, напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст звароту некаторыя зь іх вывесілі і на сваіх зачыненых ралетах — каб пакупнікі разумелі, чаму яны не працуюць.
Праца значнай часткі гандлёвых цэнтраў і рынкаў у Беларусі паралізаваная, прадпрымальнікі падаюць нулявыя падатковыя дэклярацыі і не аплачваюць далейшую арэнду памяшканьняў.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньні аб парушэньні закона «Аб СМІ» адразу тром рэдакцыям рэгіянальных выданьняў: «Газеты Слонімскай», «Intex-Press» у Баранавічах і «Ганцавіцкага часу».
Санкцыі ЗША ў дачыненьні да Беларусі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль ня будуць выкананыя ўмовы для іх адмены, заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША
У Літве падводзяць першыя вынікі муніцыпальных выбараў. Паводле наяўных дадзеных, у Вільні і Коўне лідзіруюць кандыдаты ад апазыцыі, у Клайпедзе на першым месцы — дзейны кіраўнік гораду.
Сусьветная прэса працягвае абмяркоўваць і камэнтаваць забойства Барыса Нямцова ў Маскве 27 лютага. Прапануем кароткую падборку водгукаў зь некаторых амэрыканскіх і эўрапейскіх газэтаў.
Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў затрыманы ў Менску, яго адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
За час канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за шэсьць тысяч чалавек, каля 15-ці тысяч атрымалі раненьні.
Імя новага рэктара ЭГУ павінны былі назваць 2 сакавіка. Але паседжаньне Кіроўнай рады, на якім будзе абвешчана імя новага рэктара, адбудзецца пазьней у сакавіку.
Дзьве падзеі адбыліся зь невялікай адлегласьцю ў часе. У Гомелі забаранілі выставу за слова «шляхта». А ў цэнтры Кіева адкрылася выстава трафэйнай расейскай вайсковай тэхнікі з Данбасу.
ЗША маюць доказы таго, што расейскія генералы ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.
Ня выключана, што на саміце «Ўсходняга партнёрства», які плянуецца ў Рызе ў траўні гэтага году, можа быць парафаванае пагадненьне паміж Беларусьсю і ЭЗ наконт аблягчэньня візавага рэжыму.
У сталіцы Чэхіі на Старамесцкай плошчы ў нядзелю прайшла акцыя супраць агрэсіі Расеі ў дачыненні да Ўкраіны.
Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка ўжо на тэрыторыі амбасады Ўкраіны ў Маскве. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
На акцыі памяці расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова ў Маскве затрымалі больш за 50 чалавек. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка мэрыі Аляксея Маёрава.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Гройсман зьвярнуўся да кіраўніка МУС краіны з просьбай прыняць тэрміновыя захады па вызваленьні затрыманага ў Маскве Аляксея Ганчарэнкі.
Удзельнікі патрабавалі вызваліць украінскую лётніцу Надзею Саўчанку і спыніць расейскую агрэсію ва Ўкраіне, а таксама ўспаміналі забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова.
1 сакавіка сотні прадпрымальнікаў найбуйнейшых рынкаў Гомеля, Рэчыцы ды іншых гарадоў рэгіёну спынілі працу.
У Маскве адбываецца жалобнае шэсьце памяці Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры горада ў пятніцу вечарам.
Пры гэтым інфарматарам гарантуецца ананімнасьць. Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Сьледчага камітэту.
Спадар Макаеў ня мае адказу, што стала прычынай да затрыманьня. Відавочна, сустрэча прадпрымальнікаў пацягнула на «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».
Удзел у акцыі ўзялі шэраг вядомых палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і артыстаў. Скончылася акцыя ўскладаньнем кветак да месца, дзе быў забіты Барыс Нямцоў.
У гомельскім гадлёвым цэнтры «Сакрэт» мясцовы прадпрымальнікі сабраліся на стыхійны сход.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся з прапановай прыйсьці сёньня а 15-й гадзіне да амбасады Расеі ў Менску са зьнічкамі і кветкамі.
Актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Менску ў памяць забітага Барыса Нямцова, пасьля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах.
На 63 дэпутацкія месцы прэтэндуюць каля 300 кандыдатаў. Чакаецца, што пераможа Дэмакратычная партыя прэзыдэнта Эмамалі Рахмона.
Тэлеканал «Дождж» паведаміў у ноч на нядзелю, што ўкраінскаму консулу Генадзю Брэскаленку ўдалося сустрэцца з грамадзянкай Украіны Ганнай Дурыцкай, якая суправаджала Барыса Нямцова, калі яго забілі ў цэнтры Масквы ўвечары ў пятніцу. Пра падрабязнасьці сустрэчы невядома.
Выступы пратэсту і акцыі памяці Барыса Нямцова чакаюцца сёньня і ў іншых расейскіх гарадах. У Пецярбургу ўлады таксама далі дазвол на правядзеньне жалобнага маршу ў цэнтры горада.
Празь некаторы час рэдакцыя onliner.by выдаліла допіс з форуму.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што забіты расейскі апазыцыйны палітык, крытык Крамля Барыс Нямцоў зьбіраўся апублікаваць сьведчаньні датычнасьці Масквы да канфлікту на Данбасе.
Консул Украіны ў Маскве Генадзь Брэскаленка паведаміў аб тым, што месца знаходжаньня грамадзянкі Ўкраіны Ганны Дурыцкай, якая суправаджала расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова пад час забойства, пакуль невядома.
«Усяго было выяўлена 102 міны. З-за іх стану праваахоўнікі былі вымушаныя зьнішчыць іх на месцы», — гаворыцца ў паведамленьні.
Загрузіць яшчэ