Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане сёньня парлямэнцкія выбары. АБСЭ: на апанэнтаў улады аказваецца ціск


На 63 дэпутацкія месцы прэтэндуюць каля 300 кандыдатаў.
Чакаецца, што пераможа Дэмакратычная партыя прэзыдэнта Эмамалі Рахмона.

Яе галоўны палітычны супернік — Партыя ісламскага адраджэньня — адзіная ісламская партыя, афіцыйна зарэгістраваная ў былых савецкіх рэспубліках Цэнтральнай Азіі.

Апанэнтам улады ў Таджыкістане таксама выступае Сацыял-дэмакратычная партыя.

Іншыя партыі абвясьцілі сябе канструктыўнай апазыцыяй і адкрыта падтрымліваюць улады.

У прамежкавай справаздачы місіі АБСЭ гаворыцца, што на крытыкаў улады ў Таджыкістане аказваецца палітычны ціск, адзначаны таксама недастатковы ўзровень спаборнасьці падчас выбарчай кампаніі.

Яшчэ ніводныя выбары, якія праходзілі пры прэзыдэнцтве Рахмона, які знаходзіцца ва ўладзе ад 1994 года, не былі прызнаныя заходнімі назіральнікамі свабоднымі і сумленнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG