Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі «Нафтогаз» заплаціць «Газпрому» толькі за ўзгодненыя пастаўкі


Па выніках праведзеных сёньня ў Брусэлі трохбаковых перамоваў было пацьверджана, што ўкраінская кампанія «Нафтогаз» аплаціць расейскай кампаніі «Газпром» толькі тыя аб’ёмы прыроднага газу, якія пастаўлены праз ўзгодненыя з дзяржаўным холдынгам пункты прыёму.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс», цытуючы прэс-рэліз украінскай кампаніі: «Нафтогаз Украіны» прадставіў удзельнікам свае доказы парушэньня ўмоў зімовага пакету расейскім бокам.

Раней кампанія «Нафтогаз Украіны» скардзілася, што не атрымлівае цалкам той газ, які яна аплачвае загадзя. «Газпром» адказаў, што частка газу была адпраўлена ў раёны на ўсходзе Украіны, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў.

Дэлегацыю Эўразьвязу на цяперашніх перамовах у Брусэлі ўзначальваў віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі ў пытаньнях энэргетыкі Мараш Шэфчавіч. Украінскі бок быў прадстаўлены міністрам энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўладзімірам Дэмчышыным і кіраўніком праўленьня кампаніі «Нафтогаз Украіны» Андрэем Кобалевым. З боку Расеі ўдзел браў міністар энэргетыкі Аляксандар Новак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG