На акцыі памяці расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова ў Маскве затрымалі больш за 50 чалавек. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка мэрыі Аляксея Маёрава.
Паводле яго словаў, усе затрыманыя — парушальнікі грамадзкага парадку.
Падчас акцыі ў Маскве ў нядзелю затрымалі і народнага дэпутата Ўкраіны Аляксея Ганчарэнку. Пасьля некалькіх гадзін у паліцэйскім участку яго адпусьцілі. Аднак у панядзелак расейскі суд будзе разглядаць справу Ганчарэнкі, якога абвінавачваюць у непадпарадкаваньні паліцыі. Сам ён гэта абвінавачваньне адхіляе.
Расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова застрэлілі позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы. Зламысьнікі зь месца здарэньня ўцяклі.