Малавядомым, але асноўным элемэнтам у сацыяльнай структуры Паўночнай Карэі зьяўляецца так званы сонбун. Ён вызначае рэпутацыю ў грамадзтве.
Пра гэта расейскі прэзыдэнт заявіў падчас выступу на калегіі МУС.
Перад краінамі Балтыі паўстала рэальная пагроза, яны павінны рыхтавацца да самастойнага адбіцьця атакі як мінімум цягам трох дзён, пакуль на дапамогу прыбудуць саюзьнікі па НАТО.
Да якіх вынікаў можа прывесьці наплыў у Менск заходніх эмісараў, які назіраўся на гэтым тыдні? Чым Беларусь так прываблівае цяпер Захад? Каму выгадна паляпшэньне адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Захадам — беларускаму палітычнаму рэжыму ці ўсёй краіне?
«Жыцьцё за цара» – так у арыгінале называлася опэра Глінкі «Іван Сусанін». Учора можна было пераназваць – «Жыцьцё за генсека», сёньня – «Жыцьцё за прэзыдэнта». Сутнасьць ня зьменіцца.
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма рэпрэзэнтуе сваю краіну на перамовах трохбаковых кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Масква ўцягвае Менск у эскаляцыю сваёй вайны з ЭЗ і ЗША якраз у той момант, калі адносіны Беларусі з Захадам толькі пачынаюць нармалізавацца
4 сакавіка ў Кіеве сябры і прыхільнікі Руху салідарнасьці «Разам» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі правялі пікет каля амбасады Латвіі ва Ўкраіне.
Басманны суд Масквы ня стяў разглядаць скаргу абароны ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі на адмову сьледчага адпусціць яе на пасяджэньне Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы.
Як вы лічыце, ці паўплывае цяперашняя эканамічная сытуацыя на прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі? Чаму? Апытаньне ў Горадні.
Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын паабяцаў апублікаваць даклад пра Ўкраіну, падрыхтаваны яго забітым паплечнікам Барысам Нямцовым. Пра гэта Яшын паведаміў брытанскай газэце The Times.
Польская кінаакадэмія запатрабавала вызваліць зьняволенага ў Расеі ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова.
Былы дараднік Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў - пра нестыкоўкі ў вэрсіях сьледзтва па справе Нямцова і магчымы ўдзел расейскіх спэцслужбаў.
Трэцяга сакавіка на расейскім тэлеканале ТВЦ цягам гадзіны абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Вядоўца праграмы «Права голасу» Раман Бабаян назваў тэму дыскусіі — «Беларускі разварот»: сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, спробы Беларусі разьвярнуцца ў бок Захаду.
За месяц, што ідзе грамадзянская кампанія #SaveLohvinau, сабралі палову сумы штрафу — прыкладна 32,5 тысячы даляраў.
6 сакавіка ў Жэнэве пройдзе брыфінг па справе былога палітвязьня.
Журналіст Джым Армітэдж прапанаваў ураду Вялікабрытаніі прыняць так званы «Акт Нямцова», які блякаваў бы мільярды, адмываныя расейцамі ў Лёндане. Між тым Крэмль заклікае сьвет не палітызаваць забойства Нямцова.
Пасьля другога паседжаньня аргкамітэту адзначэньня Дня Волі арганізатары заявілі, што «абмеркавалі новыя захады для прыцягненьня большай колькасьці ўдзельнікаў на акцыю».
Беларускія дзелавыя колы вельмі пэсымістычна ацэньваюць вынікі 2014 году, кажуць пра адкат дзелавога клімату на тры гады назад і канстатуюць, што паміж бізнэсам і ўладай — крызіс даверу.
Агульны абарот зьнешняга гандлю Беларусі ў студзені 2015 году параўнальна з тым жа пэрыядам 2014 году зьменшыўся амаль на траціну.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год тэрмін дзеяньня санкцый, накладзеных супраць Расеі за яе дзеяньні супраць Украіны.
Супольны тэлепраект Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі «Настоящее время» падрыхтаваў рэпартаж аб падрыхтоўцы ў Санкт-Пецярбургу удзельнікаў узброеных фармаваньняў гэтак званых ДНР і ЛНР ва ўсходняй Украіне.
Сьмерць Барыса Нямцова папоўніла доўгі пералік забойстваў, якія вызначаюць аблічча сучаснай Расеі.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу падчас звароту да Кангрэсу ЗША заявіў, што Вашынгтон ня можа дазволіць Ірану працягнуць распрацоўку ядзернай праграмы.
У Маскве адбылося паседжаньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Чым быў адметны яго парадак дня? Якія існуюць праблемы ў двухбаковых адносінах? Ці вялікія шанцы на атрыманьне Беларусьсю расейскіх крэдытаў?
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны лічыць, што Барыс Нямцоў быў забіты ўдзельнікамі ўрадавай спэцслужбы РФ або праўладнай арганізацыі па загадзе палітычнага кіраўніцтва краіны, уключна з Уладзімерам Пуціным.
Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка гатовая спыніць галадоўку, калі сытуацыя зь яе здароўем стане крытычнай. Пра гэта сёньня паведаміў у сваім твітэры адвакат Саўчанкі Марк Фейгін.
Сваім ўражаньнямі зь перадавой дзеляцца галоўны сяржант выведнага ўзводу 128-й горна-пяхотнай брыгады Сяргей Лугера і старшына, камандзір аддзяленьня таго ж узводу Ігар Доўбыш.
Відэаролік прадстаўляе Расею цывілізатарскай сілай і папярэджваючы Захад ад нападу на Расею.
Рынкі па-ранейшаму пустыя. Гандляры чакаюць, калі спраўдзяцца абяцаньні Міністэрства па падатках не штрафаваць за продаж тавару без сэртыфікату.
«Як вы думаеце, за што забілі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Барыса Нямцова? Як вы ўспрынялі гэтую сьмерць?» На пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Я баюся таго, што забойства Барыса Нямцова можа прадвяшчаць: або вяртаньне ў жахлівае мінулае, або падзеньне у яшчэ больш трывожную будучыню — піша вядомы брытанскі журналіст Эдвард Лукас.
Паводле неафіцыйных крыніцаў, Лукашэнка сёньня будзе прасіць у Пуціна чарговы крэдыт на 2,5 мільёна даляраў.
Пра гэта заявіў 3 сакавіка ў Маскве прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пасьля пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы».
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўзяў удзел у грамадзянскай паніхідзе па Барысу Нямцову ў Маскве.
Новы праект падрыхтаваны кіраўніцай зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыкай Магерыні і камісарам ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва Ёханесам Ханам.
У Маскве пачалося пасяджэньне вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі з удзелам кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.
Сёньня ў Цэнтры імя Сахарава прайшла цырымонія разьвітаньня з палітыкам Барысам Нямцовым. На выхадзе з будынка да Сабчак падышоў невядомы чалавек і сказаў, што яна будзе наступнай ахвярай.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка галадае ў расейскай турме 80 дзён. Яе адвакат Мікалай Полазаў распавёў пра абсьледаваньне сваёй падабароннай нямецкімі мэдыкамі ў маскоўскім СІЗА.
Сусьветная прэса працягвае абмяркоўваць забойства Барыса Нямцова ў Маскве 27 лютага. Прапануем кароткую падборку водгукаў зь некаторых амэрыканскіх і эўрапейскіх газэтаў.
Аб’яднаная грамадзянская партыя разглядае ўказы № 222 і № 48 Аляксандра Лукашэнкі як «імкненьне дзейнай улады канчаткова расправіцца з малым бізнэсам».
Забойства Барыса Нямцова справакуе выцясьненьне з расейскіх палітычных эліт памяркоўных элемэнтаў і прывядзе да ўзмацненьня пазыцыяў прыхільнікаў ізаляцыянізму. Такую думку ў інтэрвію Свабодзе выказаў расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін.
Намесьнік генэральнага пракурора Кіргізстану Людміла Ўсманава паведаміла пра судовыя працэсы ў дачыненьні да Жаныша Бакіева — былога кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы, малодшага брата былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін уручыць у Маскве ордэн Аляксандра Неўскага «Президенту Республики Белоруссия» Аляксандру Лукашэнку. Менавіта такая фармулёўка — «Президенту Республики Белоруссия» — прапісаная ва ўказе прэзыдэнта Расеі № 577 ад 30 жніўня 2014 году.
Прэзыдэнты Ўкраіны Пятро Парашэнка, Францыі — Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у чарговы раз заклікалі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна неадкладна вызваліць арыштаваную ў Маскве ўкраінку Надзею Саўчанка.
Расейскі апазыцыйны лідэр Барыс Нямцоў, забіты ў ноч на суботу ў цэнтры Масквы, будзе пахаваны сёньня на Траякураўскіх могілках расейскай сталіцы.
Сёньня ў Маскве ў рамках паседжаньня дзяржсавету так званай Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімерам Пуціным.
Украінская мадэль Ганна Дурыцкая, якая знаходзілася побач з расейскім палітыкам Барысам Нямцовым ў момант яго забойства, не стала гутарыць з прэсай пасьля вяртаньня ў Кіеў. З самалёта яе вывелі так, каб яна не перасякалася з журналістамі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьвязвае забойства Барыса Нямцова з пагаршэньнем палітычнай сытуацыі ў Расеі.
Загрузіць яшчэ