«Я — рускі акупант», які апраўдвае расейскую тэрытарыяльную экспансію, прадстаўляючы Расею цывілізатарскай сілай і папярэджваючы Захад ад нападу на Расею.
За 5 дзён яго праглядзела 3 мільёны чалавек.
Ролік быў загружаны ў сацыяльныя сеткі Яўгенам Журавым, блогерам з Навасыбірску, аднак распаўсюду відэа спрыяла тое, што яго разьмясьціў у сябе ў Twitter Дзьмітры Рагозін, віцэ-прэм’ер РФ у пытаньнях ВПК, вядомы сваёй жорсткай антызаходняй рыторыкай.
Фільм, які выкарыстоўвае кампутарную анімацыю і графіку, спрабуе даказаць, што суседнія з Расеяй краіны сталі жыць значна горш, калі вырваліся з арбіты Масквы.
Грамадзяне краінаў Балтыі, паводле роліку, зараз «чысьцяць прыбіральні ў Эўропе», а Цэнтральная Азія жыве на крэдыты і даходы ад продажу марыхуаны.
Стужка абвінавачвае Ўкраіну ў зьнішчэньні пабудаванай рускімі прамысловасьці і ва ўсталяваньні дыктатуры.
«Так, я акупант, і я стаміўся прасіць прабачэньня за гэта» — кажа закадравы голас на стужцы.
Фільм адхіляе заходнія каштоўнасьці, ў тым ліку і правы геяў, і папярэджвае крытыкаў Расеі:
«Я ветліва папярэджваю вас у апошні раз: Не нарывайцеся! Я будую мір, я люблю мір, але ваяваць я ўмею лепш за ўсіх!».
Фільм заканчваецца адпраўкай гэтага пасланьня па электроннай пошце прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму.