Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Саўчанкі: Надзея гатовая спыніць галадоўку


Надзея Саўчанка на экране відэасувязі са сьледчага ізалятара падчас судовага паседжаньня ў Маскве 25 лютага
Надзея Саўчанка на экране відэасувязі са сьледчага ізалятара падчас судовага паседжаньня ў Маскве 25 лютага

Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка гатовая спыніць галадоўку, калі сытуацыя зь яе здароўем стане крытычнай. Пра гэта сёньня паведаміў у сваім твітэры адвакат Саўчанкі Марк Фейгін.

«Наконт галадоўкі і здароўя Надзі, яна сказала, пратрымаецца і абяцае памятаць, што ўкраінцы і расейцы яе заклікаюць не паміраць. Так ці інакш, я дамогся ад яе словаў, што калі стане зусім жудасна, яна паслухаецца і спыніцца. Так яна сказала,» — напісаў Фейгін.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад партыі «Бацькаўшчына» Надзея Саўчанка, якая служыла ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне «Айдар», летам 2014 года была затрыманая расейскімі праваахоўнымі органамі па падазрэньні ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам. Па дадзеных абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, бо трапіла ў палон да іх сьмерці. Саўчанка усе абвінавачваньні адхіляе.

У канцы студзеня сьледчыя паведамілі Саўчанцы аб адкрыцьці супраць яе новай крымінальнай справы — аб незаконным перасячэньні мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG