Абмежавальныя захады, якія былі ўведзеныя пасьля далучэньня Крыму да Расеі і зробленыя больш жорсткімі з-за канфлікту на ўсходзе Украіны, мяркуецца ўвязаць з поўным выкананьнем пагадненьняў.
«Якую б ацэнку вы паставілі ўладзе за яе эканамічную палітыку? Чаму?». Адказваюць жыхары Магілёва.
Менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі ў Кіеўскім сквэры.
Расейскія ўлады лічаць, што ў краіне расьце ўплыў фінскіх нацыяналістаў.
Юрысты сьцьвярджаюць, што без абгрунтаваньня ўлады ня мелі права пераносіць пачатак акцыі на Дзень Волі. Актывісты прапануюць «спазьніцца» на акцыю і прыйсьці ў 17:00.
«Я — вершніца! А ты?!» — дзяўчаты абараняюць вобраз вершніцы. Выявы дзяўчыны-вершніцы зьяўляюцца ў сацыяльных сетках.
«Калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін расколе адзінства дзяржаваў ЭЗ і іх лідэраў, гэта будзе самы вялікі посьпех Пуціна і катастрофа для вольнага сьвету», заявіў украінскі прэм’ер.
19 сакавіка намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі атрымаў зь Ленінскага раённага суду Менску ліст з выбачэньнямі, падпісаны выканаўцай абавязкаў старшыні суду Ірэнай Бролішс.
Актывіст БХД Віктар Дашкевіч мусіць заплаціць амаль паўмільёна рублёў за дазволены ўладамі пікет, які ён зладзіў напярэдадні Дня Канстытуцыі. Як выглядае каштарыс на дэмакратыю і ці законна браць грошы за рэалізацыю грамадзянскіх правоў?
Супраць 55-гадовага былога кіраўніка выдавецтва Беларускага экзархату Генпракуратура распачала крымінальную справу па падазрэньні ў крадзяжах пры злоўжываньні службовым становішчам.
У чацьвер у Вільні, Коўне і Клайпедзе праводзяць ператрусы. Паводле Генпракуратуры Літвы, прычына ператрусаў — расьсьледаваньне ў сувязі са стварэньнем антыканстытуцыйных груп або антыканстытуцыйнай дзейнасьцю.
«Агрэсіяй і правакацыяй» з боку Крамля назвалі ў Тбілісі падпісаньне так званага «саюзнага дагавору» паміж Расеяй і Паўднёвай Асэтыяй.
Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі ўзялі ўдзел у пленарным паседжаньні «Эўранэсту» — Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства», сустрэча якой праходзіла ў Ерэване 17–18 сакавіка.
Заяўнікі акцыі пракамэнтавалі карэспандэнту Свабоды рашэньне менскіх уладаў адносна Дня Волі.
Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне дэманстрацыі і мітынгу 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Хто распаўсюджвае на вуліцах беларускіх гарадоў расейскую атрыбутыку? Чаму ў апошні час у крамах зьяўляецца ўсё больш тавараў, аздобленых выявамі расейскага трыкалёра і імпэрскага двухгаловага арла?
Рашэньне зьвязана са зьменай геапалітычнай сытуацыі, у першую чаргу, з падзеямі ва Ўкраіне.
Палітычны эмігрант Альфрэд Кох, колішні віцэ-прэм’ер ураду Расеі, падзяліўся меркаваньнямі пра забойства Барыса Нямцова, палітыку Ўладзіміра Пуціна і сытуацыю ў Расеі.
У абласных цэнтрах Беларусі павыклікалі ў міліцыю адразу некалькі журналістаў.
Актывісты ў Віцебску дамагаюцца расьсьледаваньня сталінскіх забойстваў і ўшанаваньня памяці ахвяр.
Першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юры Міхневіч узначаліў дэлегацыю, якая 19–20 сакавіка ў Тбілісі праводзіць кансультацыі са сваімі калегамі з МЗС Грузіі.
Вядомы беларускі фатограф Антон Матолька абвінаваціў Белтэлерадыёкампанію ў крадзяжы ягоных здымкаў.
Актор крымскага правінцыйнага тэатру ўжываецца ў ролю «асвабадзіцеля».
Яго аўтар Андрэй Кандрашоў і генэральны дырэктар агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў абвешчаныя Кішынёвам пэрсонамі нон грата.
Расейскія спэцслужбы запусьцілі «пробны камень» наконт стварэньня ў Беларусі сэпаратысцкіх рэспублік. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе заявіў былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бясьсьмертны.
Рада Бясьпекі ААН зьбярэцца ў чацьвер для абмеркаваньня сытуацыі ў анэксаваным Расеяй Крыме. Расея ўдзельнічаць у пасяджэньні ня будзе.
Саміт кіраўнікоў краінаў Эўразійскага саюза быў адкладзены з канца мінулага тыдня з-за афіцыйна непацьверджанай хваробы Ўладзімера Пуціна.
Кіраўнікі ЗША і ФРГ дамовіліся працягваць ціснуць на Расею за яе дэстабілізацыю Ўкраіны.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, выступаючы на канцэрце-мітынгу, прысьвечаным далучэньню Крыму да Расеі, заявіў, што расейцы і ўкраінцы — гэта адзін народ.
У Ніжнім Ноўгарадзе паліцыя некалькі разоў паспрабавалі прымусіць мясцовага прадпрымальніка Германа Князева зьняць з балькона свайго офіса банэры з партрэтам Барыса Нямцова, адзін зь якіх суправаджаўся цытатай Уладзіміра Пуціна.
Манас — вайсковы афіцэр, які ў СССР скончыў вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню ў Сімфэропалі. Ён распавёў кіргіскай службе Радыё Свабода, як больш за паўгода ваяваў на баку гэтак званай «Луганскай народнай рэспублікі». Імя зьмененае на ягоную просьбу.
Прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфэн Зайбэрт на прэсавай канфэрэнцыі асудзіў злоўжываньне правам на свабоду сходаў, камэнтуючы беспарадкі ў Франкыурце-на-Майне.
Рада бясьпекі Ўкраіны апублікавала відэа, якое сьведчыць аб прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў тэрміновай службы ў Данбасе.
У горадзе Сьвіслач на Гарадзеншчыне — адзіны ў Беларусі помнік Сталіну. На камуністычныя сьвяты нехта ўскладае да яго кветкі, і з боку ўладаў — ніякай рэакцыі.
Помнік губэрнатару Аляксандру Дамбавецкаму, які кіраваў Магілёўшчынай у 19 стагодзьдзі і якога прызначыў на гэтую пасаду расейскі імпэратар Аляксандар III, зьбіраюцца паставіць у Магілёве.
Прэм’ер-міністар Тунісу Хабіб Эс-Сіда заявіў, што 19 чалавек, у тым ліку 17 замежных турыстаў, былі забітыя баевікамі, якія напалі на музэй у сталіцы краіны.
Бадай што самы адыёзны віцебскі помнік — гіпсавы бюст Суворава, які ня мае вялікай мастацкай каштоўнасьці, але захоўваецца самым дбайным чынам.
Нават апынуўшыся на мяжы эканамічнага выжываньня, прадпрымальнікі выявіліся няздольныя на элемэнтарную самаарганізацыю.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне двум дзяржаўным выданьням — рэспубліканскаму сатырычна-гумарыстычнаму часопісу «Вожык» і раённай газэце «Наш край» (Баранавічы).
Падчас саміту можа быць прынята рашэньне аб працягу санкцый супраць банкаўскага і нафтавага сэктараў Расеі.
Як склаўся лёс этнічных беларусаў, якіх, паводле апошняга ўкраінскага перапісу, у інтэрнацыянальным Крыме налічвалася 1,5%?
У сакавіку Беларусь не пастаўляла бэнзін на расейскі рынак — хоць павінна рабіць гэта ў адпаведнасьці з двухбаковамі дамоўленасьцямі.
У расейскіх інтэрнэт-СМІ і сацыяльных сетках перад сьвятам 25 сакавіка ажывілася кампанія дыскрэдытацыі нацыянальнай беларускай ідэі. Арганізатары Дня Волі ў Менску рыхтуюцца да магчымых правакацыяў.
Кіргіскі актывіст Андуруш Тактанасыраў правёў пікет каля беларускай амбасады ў Бішкеку, патрабуючы спыніць супрацоўніцтва Кіргізстану з афіцыйным Менскам, калі экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў ня будзе выдадзены.
Ад 18 сакавіка ў менскай сядзібе Руху «За свабоду» ў будзённыя дні з 11 да 17 гадзін можна атрымаць традыцыйную бел-чырвона-белую стужку.
Асуджэньне былога намесьніка міністра энэргетыкі Эдуарда Таўпянца нагадвае справу Мальцава з «Барысаўдрэва».
У Маскве ля сьценаў Крамля на Васільеўскім спуску сёньня адбудзецца мітынг-канцэрт «Мы разам» з нагоды гадавіны далучэньня Крыму да Расеі. У акцыі плянуе ўзяць удзел прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама дэпутаты і прыхільнікі руху «Антимайдан».
Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ў Расеі, Беларусі і Малдове Паскаль Кюта.
У Франкфурце дэманстранты будуюць барыкады з пакрышак і бяруць штурмам будынак Цэнтрабанку.
У інтэрвію газэце The Washington Post палітык заявіў, што пастаўкі зброі Кіеву ўзмоцняць ціск Крамля на расейскую апазыцыю.
Загрузіць яшчэ