Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ЭЗ абмяркуюць працяг санкцый супраць Расеі і ўмацаваньне сувязяў зь Беларусьсю


Падчас саміту можа быць прынята рашэньне аб працягу санкцый супраць банкаўскага і нафтавага сэктараў Расеі.

На саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Эўразьвязу ў Брусэлі 19-20 сакавіка будзе разглядацца магчымае падаўжэньне эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе роляй у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Як заявіў нашай радыёстанцыі на ўмовах ананімнасьці дыплямат ЭЗ, кіраўнік Рады Эўропы Дональд Туск абмяркоўвае зь лідэрамі Нямеччыны і Францыі прапанову, згодна зь якой у гэтым месяцы мае быць прынятае рашэньне аб працягу санкцый супраць банкаўскага і нафтавага сэктараў Расеі да сьнежня. Дыплямат адзначыў, што шэраг краін ЭЗ, сярод якіх Грэцыя, Аўстрыя і Славаччына, прапануюць разгледзець пытаньне падаўжэньня санкцый супраць Расеі ў чэрвені.

Паведамляецца, што ў Брусэлі будуць абмяркоўвацца захады супрацьдзеяньня кампаніі дэзінфармацыі, якая зыходзіць з Расеі. Лідэры краін Эўразьвязу таксама заклічуць кіраўніцу зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыку Магерыні да чэрвеня падрыхтаваць плян дзеяньняў у падтрымку свабоды СМІ і эўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Як чакаецца, удзельнікі саміту заклічуць да ўмацаваньня сувязяў з шасьцю краінамі «Ўсходняга партнэрства» — Армэніяй, Азэрбайджанам, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай, а таксама выступяць у падтрымку ратыфікацыі Пагадненьня аб асацыяцыі з Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG